У пачатку наступнага тыдня ўплыў антыцыклону захаваецца, таму iстотных ападкаў не прагназуецца. Ноччу ў многiх раёнах падмарозiць — чакаецца ад нуля да 4 градусаў. Днём тэмпература павысiцца да 7—14 градусаў цяпла.

Да сярэдзiны тыдня з’явiцца верагоднасць невялiкiх ападкаў на поўднi рэспублiкi. Ноччу будзе ад нуля да мiнус 6 градусаў, днём — 5‑9 градусаў цяпла. У цэлым апошнi тыдзень сакавiка чакаецца больш халодным, чым папярэднiя тыднi першага вясновага месяца, падкрэслiла спецыялiст Гiдраметэацэнтра.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?