Падземны штуршок сілаю больш за 5 балаў паводле шкалы Рыхтэрк зафіксавалі сёньня на захадзе Японіі.

Усяго за мінулыя суткі было зарэгістравана каля дзьвюхсот моцных калываньняў грунту. Чакаецца, што штуршкі ў гэтым раёне будуць працягвацца яшчэ тыдзень.

З-за абвалаў грунту 130 чалавек дагэтуль застаюцца блякаванымі на аўтамагістралі каля гораду Вадзіма, у 300 кілямэтрах на паўночны захад ад Токіё. У гэтым горадзе цалкам зруйнаваныя шэсьцьдзесят восем будынкаў.

Каля трох тысяч жыхароў японскай прэфэктуры Ісыкава правялі гэтую ноч у сваіх аўтамабілях і ў адмысловых сховішчах.

Напярэдадні ў цэнтральнай частцы краіны адбыўся землятрус сілаю амаль 7 балаў. Загінула адна жанчына. Паранена 193 чалавекі. Каля 1- тысяч жыхароў застаюцца без вады і электрычнасьці.

Два ядравыя рэактары ў прэфэктуры Ісыкава й нафтавыя аб’екты не пацярпелі — іх напярэдадні спынілі для інспэкцыі.

5tv.com.ua

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0