Пытанні прыцягнення крэдытных рэсурсаў для фінансавання паставак газу ў Беларусь будуць разгледжаны па выніках першага паўгоддзя. Аб гэтым паведаміў сёння журналістам міністр энергетыкі Беларусі Аляксандр Азярэц.

«Сёння пытанні, звязаныя з крэдытаваннем паставак газу, мы не павінны разглядаць з апярэджаннем. Мы павінны падціснуць эканоміку, каб яна здолела адаптавацца да новых цэнавых умоў. Сёння працэс адаптацыі ідзе цяжка», — сказаў ён.

У той жа час Аляксандр Азярэц адзначыў, што сёння «мы маем спрыяльны момант па разліках з «Газпрамам»: мы плацім 55 працэнтаў ад бягучай вартасці паставак газу».‑

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?