Дзяржаўны сакратар Савета Бяспекі Рэспублікі Беларусь, сустаршыня беларуска‑венесуэльскай сумеснай камісіі высокага ўзроўню Віктар Шэйман і прэзідэнт Баліварыянскай Рэспублікі Венесуэла Уга Чавес Фрыяс 25 сакавіка правялі перагаворы і наведалі шэраг аб’ектаў нафтаздабыўной прамысловасці ў правінцыі Барынас. Мерапрыемствы адбыліся ў рамках візіту Віктара Шэймана ў Венесуэлу.

Як паведамілі карэспандэнту БЕЛТА у прэс‑цэнтры Дзяржаўнага сакратарыята Савета Бяспекі нашай краіны, прэзідэнт Венесуэлы даў указанне міністру энергетыкі і нафты Рафаэлю Рамірэсу не толькі падабраць для Беларусі раёны, перспектыўныя для нафтаздабычы, але і забяспечыць там работу беларускіх спецыялістаў ужо сёлета. Уга Чавес пацвердзіў гатоўнасць Венесуэлы выйсці на здабычу для Беларусі да двух мільёнаў тон нафты ў год.

Былі прапрацаваны пытанні паставак у Венесуэлу беларускіх тэлевізараў і халадзільнікаў, а таксама арганізацыі ў перспектыве зборкі названай прадукцыі ў Венесуэле.

У ходзе перагавораў з міністрам энергетыкі і нафты Рафаэлем Рамірэсам дасягнута пагадненне аб удзеле беларускіх спецыялістаў у газіфікацыі сталіцы правінцыі Барынас.

Дзяржаўны сакратар Савета Бяспекі Беларусі правёў таксама сустрэчу з міністрам абароны Венесуэлы Раулем Бадуэлем, у ходзе якой абмяркоўваліся пытанні развіцця ваенна‑тэхнічнага супрацоўніцтва і падрыхтоўкі кадраў.

Фота з reason.com

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?