Па інфармацыі УУС Гомельскага аблвыканкама, старшыня аднаго з сельскіх выканкамаў Веткаўскага раёна ў жніўні 2011-га аформіў фіктыўныя дамовы падраду на выкананне працы па ўпарадкаванні могілак у дзвюх вёсках, а таксама фіктыўныя дакументы на выплату грошай за такую працу. Частку сумы — 5 млн рублёў — старшыня скраў.

Крымінальная справа заведзена на падставе ч.1 арт.210 КК (крадзеж шляхам злоўжывання службовымі паўнамоцтвамі).

Чыноўнік не затрымліваўся.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0