Такое рашэнне змяшчаецца ў пастанове Савета Міністраў ад 2 лістапада 2012 г. № 1000, паведамілі БелТА у
Так, працоўны дзень з панядзелка 24 снежня пераносіцца на суботу 22 снежня, а працоўны дзень з панядзелка 31 снежня на суботу 29 снежня.
У 2013 г. працоўны дзень пераносіцца з серады 2 студзеня на суботу 5 студзеня, з пятніцы 10 мая на суботу 18 мая 2013 года.
Такім чынам на Каталіцкія Каляды ў 2012 г. выходныя складуць тры дні: 23–25 снежня (
нядзеля-аўторак ), навагоднія святы — чатыры дні: з 30 снежня да 2 студзеня ўключна (нядзеля-серада ), выходныя на праваслаўныя Каляды складуць два дні (нядзеля-панядзелак 6 і 7 студзеня).
Дадзена права арганізацыям з улікам спецыфікі вытворчасці (работы) ажыццяўляць перанос рабочых дзён у іншым парадку ў адпаведнасці з заканадаўствам.