Старшыня Мінгарвыканкама Міхаіл Паўлаў 2 мая падпісаў распараджэнне аб уключэнні ацяплення ў шэрагу ўстаноў, паведаміла прэс‑служба Мінгарвыканкама.
«У сувязі з няўстойлівымі тэмпературамі вонкавага паветра дазволіць у перыяд да 8 мая ўключэнне ацяплення ў выпадку неабходнасці ў дзіцячых дашкольных установах, лячэбна‑прафілактычных стацыянарах, дамах дзіцяці і дзіцячых паліклініках», — гаворыцца ў распараджэнні мэра.
Нагадаем, што ў Мінску 18 красавіка пачалося адключэнне ацяплення ва ўсіх спажыўцоў. У адміністрацыйных і прамысловых будынках ацяпленне паачалі адключаць 30 сакавіка.
У мінулым годзе ў Мінску ацяпленне пачалі адключаць 10 красавіка.
Фатаздымак Беларусь-Фото