За 1 кiлаграм мяса — фiле «Нiльскага кракадзiла» трэба заплацiць амаль 150 тысяч беларускiх рублёў. Гэты ўнiкальны прадукт карыстаецца попытам. «Адны бяруць проста на пробу, а ёсць i такiя, каму спадабалася, i прыходзяць купляць яшчэ. Канешне, дарагавата, але ж якi сюрпрыз», — распавядаюць супрацоўнiкi крамы. Гандлярка прадэманстравала ўпакоўку мяса, заўважыўшы, што з такога кавалачка могуць атрымацца «шэсць добрых i смачных катлет». У тым жа аддзеле больш ахвотна i часцей купляюць стэйк страуса, якi вырабляецца на мясцовым сельскагаспадарчым прадпрыемстве «Навасёлкi‑Лучай». 1 кiлаграм гэтага прадукту абыходзiцца наведвальнiкам крамы ў райцэнтры ў 80 310 беларускiх рублёў.

Штодзень у гэтую гаспадарку, каб паглядзець на сотню страусаў, якiя вольна адчуваюць сабе ля дарогi, што вядзе ў Прыбалтыку, прыязджаюць дзесяткi турыстаў. Тыя ж стравы са страусяцiны ў кафэ гаспадаркi «iдуць на ўра». Ахвотна госцi купляюць i яйкi страуса, сувенiрныя бутэлькi спiртнога з жаўткамi страуса i iнш.

Аляксандр Пукшанскi, «Звязда»

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0