Сёньня ў адміністрацыйнай камісіі па справах непаўналетніх г. Магілёва адбылося паседжаньне наконт пазбаўленьня бацькоўскіх правоў актывісткі апазыцыі Крысьціны Шацікавай. Падстава — прэзыдэнцкі дэкрэт №18 «Аб дадатковых захадах па дзяржаўнай абароне дзяцей зь неўладкаваных сем’яў».

У Шацікавай двое сыноў: 11‑гадовы Мікіта і 9‑гадовы Ягор. Крысьціну абвінавачваюць у тым, што яна не належным чынам бярэ ўдзел у іх выхаваньні. Са школы, дзе навучаюцца Мікіта і Ягор, на дзяцей выпісалі станоўчую характарыстыку. У ёй сярод іншага было напісана: «З нашага багатага працоўнага досьведу бачна, каб маці сапраўды займалася дзецьмі, то яны былі б вундэркіндамі».

Крысьціна Шацікава папрасіла час на тое, каб азнаёміцца з матэрыяламі справы. Наступнае паседжаньне камісіі мае адбыцца 11 чэрвеня а 12:00.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?