***
    Калі ствараў Пан Бог сусьвет,
    Спачатку было слова.
    І лік у зорак і плянэт
    Ён вёў якойсьці мовай.
    Грузінскай — скажа вам грузін.
    Габрэй — што на іўрыце…
    Ня скажа беларус адзін.
    Ня будзе гаварыці.
    Імпэрскі прэс — прыгонны стрэс
    І глузд чужы ў галовах
    Вытрэпваюць з народа спрэс
    Аскепкі роднай мовы.
    Ды не было з пачатку дзён
    Ніякіх моў ні нацый.
    Лік вёў Гаўрыла‑маладзён —
    Арханёл‑папарацы.
Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0