Сярэдні кошт прапановы кватэраў у Менску павялічыўся на 62 даляры і дасягнуў узроўню 1887 $/м²., паведамляе сайт нерухомасьці Realt.by. Павялічыўся і аб’ём прапановаў — 2647 да 3569 аб’ектаў.

Найбольш папулярнымі ў траўні былі трох‑ і чатырохпакаёўкі — за гэты час яны падаражэлі на 4,6% і 5,6% адпаведна. У той жа час адна‑ і двухпакаёўкі падаражэлі нязначна — на 0,9% і 2,9% адпаведна.

Па‑ранейшаму найдаражэйшыя кватэры ў Цэнтральным (2131$/м²) і Савецкім (2091$/м²) раёнах. Найтаньнейшыя — у Заводзкім раёне: тут кошт 1 м². каштуе $1735.

У сярэднім кошт менскай аднапакаёўкі на сёньня складае $68000 (2011$/м²), двухпакаёўкі — $90000 (1899$/м²), трохпакаёўкі — $130000 (1905$/м²) ды чатырохпакаёўкі — $150000 (1790$/м²)

Кошты на новыя кватэры вагаюцца ад 1250 да 2500$ за квадратны мэтар. Сярэдняя цана за мінулы месяц узрасла з 1550 да 1800$/м².

СП, паводле Realt.by

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0