Такое рашэнне змяшчаецца ў пастанове Савета Міністраў ад 2 лістапада 2012 г. № 1000, паведамілі БелТА у прэс-службе беларускага ўрада.

Так, працоўны дзень з панядзелка 24 снежня пераносіцца на суботу 22 снежня, а працоўны дзень з панядзелка 31 снежня на суботу 29 снежня.

У 2013 г. працоўны дзень пераносіцца з серады 2 студзеня на суботу 5 студзеня, з пятніцы 10 мая на суботу 18 мая 2013 года.

Такім чынам на Каталіцкія Каляды ў 2012 г. выходныя складуць тры дні: 23–25 снежня (нядзеля-аўторак), навагоднія святы — чатыры дні: з 30 снежня да 2 студзеня ўключна (нядзеля-серада), выходныя на праваслаўныя Каляды складуць два дні (нядзеля-панядзелак 6 і 7 студзеня).

Дадзена права арганізацыям з улікам спецыфікі вытворчасці (работы) ажыццяўляць перанос рабочых дзён у іншым парадку ў адпаведнасці з заканадаўствам.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?