Моладзевы лідэр Іван Шыла ў Фэйсбуку пра грамадзянскую кампанію «Гавары праўду»:

Вольскі Вольскім. Што да «Гавары праўду», то не ўспрымаю нармальна безідэйную кампанію. Грошы, вядома, патрэбныя. Але, хаця б, крыху без іх. Дый людзі, якія там удзельнічаюць, абыякавы да праўды, свабоды, сацыялізму, дэмакратыі, сумлення.

Наконт грошай «Гавары праўда» — не зайздросна. Тыя людзі, якіх аб’яднала кампанія, разам не праз усведамленне жадання гаварыць праўду менавіта тут і цяпер. У Салігорску людзі мяняюць арганізацыі як пальчаткі і цяпер гавораць праўду. Бо не праўда ім патрэбна, а выключна грошы. І так у многіх гарадах, проста адпрацоўваюцца грошы. Ідэя значэння зусім ня мае.

Мяне не палохаюць трансферы актывістаў. Нягледзячы ні на што, кампанія задавальняе, бо дзейнасць лепш за бяздзейнасць. Проста выказваю меркаванне, што лепш бы дзейнасць была хоць крыху ідэйнай, а не толькі праплочанай.

Татальна плаціць грошы валанцёрам — гэта няправільна. Тады гэта ўжо не валанцёры і актывісты кампаніі, а наёмнікі, працоўныя на сезон. Не ведаю, як унутры, але некаторыя ўдзельнікі кампаніі наўрад усведамляюць сэнс механічных дзеянняў, якія агулам скіраваны на прасоўванне ўніверсальнай ідэі. Так падаецца звонку.

Дарэчы, не думаю, што «ГП» мае намер перамагчы Лукашэнка. А вось пасля выбараў грамадзянскай кампанія, якая сваёй мэты (праўды ў краіне) не дасягне, знікне.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?