Эканоміка

У Беларусі дэ-факта адроджаны інстытут «залатой акцыі»

Гэты сумны прэцэдэнт будзе негатыўна ўспрыняты дзейнымі і патэнцыйнымі замежнымі інвестарамі, лічаць эксперты.

У Беларусі дэ-факта адроджаны скасаваны ў сакавіку 2008 інстытут «залатой акцыі» дзяржавы на кіраванне гаспадарчых таварыстваў,
заявіў агенцтву «Інтэрфакс-Захад» кіроўны партнёр юрыдычнай кампаніі «Міхель, Уласава і партнёры» Канстанцін Міхель, каментуючы дзяржаўнае рашэння аб прызначэнні канцэрна «Беллеспаперапрам» кіроўнай кампаніяй холдынгу «Холдынгавая кампанія „Пінскдрэў“».

«Фармулёўкі ва ўказе па „Пінскдрэве“ практычна ідэнтычныя фармулёўкам са скасаванага ўказа аб „залатой акцыі“. Па сутнасці, прынятае рашэнне сумежнае з інстытутам „залатой акцыі“. Гэта прэцэдэнт», — сказаў К. Міхель.

«У цэлым гэта сумны прэцэдэнт, хоць ён і абгрунтаваны неабходнасцю абароны інтарэсаў працоўнага калектыву, — лічыць эксперт. — Гэтае рашэнне будзе негатыўна ўспрынятае супольнасцю дзейных у Беларусі і патэнцыйных замежных інвестараў», — лічыць ён. У той жа час юрыст лічыць, што «рашэнне падтрымаюць працоўны калектыў і акцыянеры».

На яго думку, «сітуацыя, можа быць, змякчаецца тым, што ў склад гэтага холдынгу могуць уваходзіць і прадпрыемствы з дзярждоляў. Аднак сэнс рашэння ад гэтага не мяняецца».

Старшыня праўлення Бізнэс-саюза прадпрымальнікаў і наймальнікаў імя Куняўскага (БСПН) Георгій Бадзей таксама бачыць у гэтым дзяржрашэнні вяртанне да механізму «залатой акцыі». «Механізмы абсалютна тыя самыя», — заявіў ён агенцтву «Інтэрфакс-Захад».

Пры гэтым Г. Бадзей лічыць, што

гэтае рашэнне «не адпавядае» выдадзенай на днях дырэктыве прэзідэнта N4 «Аб развіцці прадпрымальніцкай ініцыятывы і стымуляванні дзелавой актыўнасці».

Эксперт таксама бачыць парушэнне прынцыпу недатыкальнасці прыватнай уласнасці. «Там (у холдынгу — ІФ) прыватная ўласнасць. Як можна прызначыць у прыватную ўласнасць кіроўную кампанію — дзяржаўны орган? — кажа ён. — Тут наўпрост парушаныя правы прыватнай уласнасці, гарантыі недатыкальнасці, — перакананы Г. Бадзей. — Прэзідэнт можа ўсталёўваць асаблівасці стварэння і дзейнасці холдынгаў, але толькі калі гаворка ідзе аб дзяржаўнай уласнасці. Гэта ніхто не падвяргае сумневу», — дадаў ён.

Суразмоўца агенцтва падкрэсліў, што

«ўласнік (прыватнага холдынгу) можа наняць кіроўную кампанію, калі палічыць гэта неабходным, а як яна можа быць прызначаная яму з боку дзяржавы — я не разумею».

Як паведамлялася, у адпаведнасці з указам прэзідэнта № 2 ад 3 студзеня 2011 года канцэрн «Беллеспаперапрам» прызначаны кіроўнай кампаніяй холдынгу «Холдынгавая кампанія „Пінскдрэў“».

Каментары

 
Націсканне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

Цяпер чытаюць

Хлопца, які ў Лебедзевай хаяў Еўропу, асудзілі за ўдзел у пратэстах і ўхіленне ад войска4

Хлопца, які ў Лебедзевай хаяў Еўропу, асудзілі за ўдзел у пратэстах і ўхіленне ад войска

Усе навіны →
Усе навіны

Авіяцыя Ізраіля падавіла СПА Ірана. Вось як гэта рабілася3

Украінскаму дэпутату Яўгену Шаўчэнку пагражае пажыццёвае зняволенне3

Мужчына з помсты пісаў даносы на канкурэнтаў — чым скончылася гісторыя1

Атака Ізраіля па Іране: усё, што вядома на гэты момант18

«Сказалі, што прастрэляць калені». Гісторыя палітвязня, асуджанага за кінутую бляшанку з-пад энергетыка, калі яму было ўсяго 171

«Пры норме ў 12 пацыентаў прымае 30». Суд з-за выдаленага зуба ў Рагачове паказаў недахоп дактароў у рэгіёнах4

На Камароўскім рынку ў Мінску патаннелі клубніцы і чарэшня

Каб атрымаць месяц адпачынку, расійскія салдаты плацяць па 10000 еўра. А некаторыя робяць фіктыўныя аперацыі2

Паведамляецца пра выкід радыяцыі ў Натанзе ў Іране4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Хлопца, які ў Лебедзевай хаяў Еўропу, асудзілі за ўдзел у пратэстах і ўхіленне ад войска4

Хлопца, які ў Лебедзевай хаяў Еўропу, асудзілі за ўдзел у пратэстах і ўхіленне ад войска

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць