Нерухомасць1515

Урад загадаў «Беларусбанку» прыпыніць льготнае крэдытаванне дольшчыкаў

З 10 кастрычніка і як мінімум да канца года банк не будзе пералічваць сродкі на будаўніцтва дамоў, якія здаюцца ў эксплуатацыю ў 2012 годзе і пазней.

Урад Беларусі прыняў рашэнне ў аднабаковым рэжыме спыніць льготнае крэдытаванне на будаўніцтва дамоў, якія здаюцца ў эксплуатацыю ў 2012 годзе і пазней. Такі загад аддадзены «Беларусбанку». Гэта вынікае з пратакола пасяджэння Савета Міністраў № 41 ад 27 верасня 2011 года.

У п.4.1.2 гэтага дакумента адзначана:

«Да вызначэння аб’ёмаў фінансавання жыллёвага будаўніцтва на 2012 год: ААТ «Беларусбанк» прыпыніць… ільготнае крэдытаванне будаўніцтва жылля, увод якога прадугледжваецца ў 2012 і наступным гадах».

Іншымі словамі,

беларусы, якім дзяржаўны банк, згодна з дамовай, павінен пералічваць грошы ў тры наступныя месяцы, не атрымаюць ні рубля.
За гэты час іх кватэры істотна падаражэюць, але розніцу ў кошце давядзецца аплачваць сваімі сродкамі.

Справа ў тым, што ў кошт большасці кватэр індэксуецца штомесяц. Неаплачаная сума множыцца на індэкс будаўніча-мантажных прац, вызначаемы міністэрствамі эканомікі і архітэктуры і будаўніцтва. Напрыклад, калі банк быў павінен да канца будаўніцтва перавесці забудоўшчыку 100 мільёнаў рублёў, але не зрабіў гэтага, кватэра з 1 кастрычніка падаражэла ажно на 9,83 мільёна (міністэрскі індэкс склаў 109.83%). Прычым падобны пералік кошту кватэры адбудзецца і з 1 лістапада, і з 1 снежня, і з 1 студзеня.

Гэтыя грошы будзе вымушаны заплаціць будучы ўласнік кватэры са сваіх сродкаў.

У дамовах ўдзельнікаў долевага будаўніцтва ніколі не ўдакладняецца, адкуль будуць прыходзіць грошы, ці ад банкаў, ці ад саміх людзей. У той жа час пры парушэнні тэрмінаў аплаты на працягу некалькіх месяцаў забудоўшчык мае права разарваць дамову.

Фактычна «Беларусбанк» стварае для забудоўшчыкаў юрыдычную магчымасць адмовіцца ад старых дольшчыкаў і заключыць новыя дамовы, ужо па павялічаных коштах.

Згодна з дакументам, з 1 студзеня 2012 года выплаты павінны аднавіцца, але, калі эканамічная сітуацыя ў краіне застанецца нявызначанай, магчыма далейшае «замарожванне» крэдытных выплат.

Каментары15

 
Націсканне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

Цяпер чытаюць

Паветраная гімнастка паказала закуліссе працы ў Белдзяржцырку7

Паветраная гімнастка паказала закуліссе працы ў Белдзяржцырку

Усе навіны →
Усе навіны

Інтраверт, экстраверт… атраверт? Псіхіятр прапануе новы тып асобы5

Нямецкі дыпламат: Пуцін перамог на перамовах з Трампам3

Трамп заявіў, што зараз дамоўленасць па Украіне залежыць ад Зяленскага5

Трамп параіў Украіне згаджацца на здзелку з Расіяй. На якую — не распавёў4

Пуцін і Трамп скончылі перамовы. Трамп заявіў, што здзелкі пакуль няма10

На Гродзеншчыне пабачылі незвычайнага бусла. Не белы і не чорны, а шэры ФОТАФАКТ4

Рэнавацыя не па-расійску: хрушчоўкі ў Мінску зносіць не плануюць5

Перамовы паміж Трампам і Пуціным пачаліся7

Трамп сустрэў Пуціна ў аэрапорце9

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Паветраная гімнастка паказала закуліссе працы ў Белдзяржцырку7

Паветраная гімнастка паказала закуліссе працы ў Белдзяржцырку

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць