У судзе Савецкага раёна судзяць Юлію Дарашкевіч і Ірыну Козлік.
9 жніўня ў судзе Савецкага раёна Мінска (Лагойскі тракт, 3) адбываецца працэс па справе затрыманых днём раней журналістак Юліі Дарашкевіч і Ірыны Козлік. Іх абвінавачваюць у незаконным пікетаванні (23.34 — КоАП), што караецца або штрафам да 3 млн рублёў, або адміністрацыйным арыштам да 15 сутак.
***
Нагадаем, журналісты ладзяць акцыю салідарнасці з затрыманым Антонам Сурапіным, які першым апублікаваў фотаздымкі мядзведзікаў, скінутых над Беларуссю са шведскага самалёта. Хлопца з 13 ліпеня трымаюць у СІЗА КДБ і вінавацяць у дапамозе шведам, якія парушылі дзяржаўную мяжу Беларусі. Па гэтай жа справе з 6 ліпеня знаходзіцца ў СІЗА КДБ рыэлтар Сяргей Башарымаў.
Каментары