Ягоная крымінальная справа складаецца зь пяці тамоў.
Сёньня моладзевы актывіст з Салігорску Іван Шыла быў у раённай пракуратуры, дзе азнаёміўся з матэрыяламі сваёй крымінальнай справы. Цяпер Іван пераведзены з статусу падазронага ў абвінавачанага па дзейнасьці ад імя незарэгістраванай арганізацыі.
Справа складаецца зь пяці тамоў. Суд мае пачацца ў пачатку жніўня. Сьведкамі ў справе будуць праходзіць пяцёра міліцыянтаў, а таксама цэлы шэраг моладзевых актывістаў. З Шылы ўзялі падпіску аб нявыезьдзе.
Дарэчы, заўтра, 7 ліпеня, у Баранавіцкую пракуратуру выклікаюць моладзевага актывіста Яраслава Грышчэню.
Каментары