Грамадства44

Ідэоляг Цэнтравыбаркаму ў турме

Першы намесьнік начальніка галоўнага ідэалягічнага ўпраўленьня – начальнік упраўленьня па каардынацыі ідэалягічнай працы Ўладзімір Холад абвінавачаны ў махлярстве ў асабліва буйным памеры і падбухторваньні да даваньня хабару ў буйным памеры. На мінулым тыдні супрацоўнікі Адміністрацыі прэзыдэнта манілі, сьцьвярджаючы, што ён у камандзіроўцы. Што чакае Праляскоўскага?

Першы намесьнік начальніка галоўнага ідэалягічнага ўпраўленьня – начальнік упраўленьня па каардынацыі ідэалягічнай працы Ўладзімір Холад абвінавачаны ў махлярстве ў асабліва буйным памеры і падбухторваньні да даваньня хабару ў буйным памеры. На мінулым тыдні супрацоўнікі Адміністрацыі прэзыдэнта манілі, сьцьвярджаючы, што ён у камандзіроўцы. Што чакае Праляскоўскага?

9 ліпеня следчым галоўнага ўпраўлення папярэдняга расследавання МУС Беларусі выстаўлена абвінавачанне адказнаму работніку Адміністрацыі прэзідэнта – першаму намесніку начальніка галоўнага ідэалагічнага ўпраўлення – начальніку ўпраўлення па каардынацыі ідэалагічнай працы Уладзіміру Холаду. Пра гэта БелаПАН паведамілі ў міліцэйскім ведамстве краіны.

Уладзімір Холад абвінавачваецца ва ўчыненні махлярства ў асабліва буйным памеры і падбухторванні да давання хабару ў буйным памеры. У дачыненні да яго абраная мера стрымання ў выглядзе ўзяцця пад варту.

У МУС таксама паведамілі, што У. Холад быў затрыманы супрацоўнікамі міліцыі ў якасці падазронага 30 чэрвеня.

Пра тое, што У.Холад быў затрыманы ў момант атрымання хабару ў 35 тысяч долараў, першым паведаміў 6 ліпеня інтэрнет-рэсурс «Белорусский партизан».

Хай людзі ўбачаць вашымі вачыма.
Дасылайце на web@nn.by вашы фатаздымкі. Дасылайце праз электронную пошту цікавыя навіны. Паведамляйце пра пільныя здарэньні на тэлефоны
(029) 707-73-29,
(029) 613-32-32,
(017) 284-73-29
Хай людзі вас пачуюць!

Тады ў Генеральнай пракуратуры, Міністэрстве ўнутраных спраў і Камітэце дзяржаўнай бяспекі Беларусі БелаПАН заявілі, што не валодаюць інфармацыяй аб гэтым. А ў Адміністрацыі прэзідэнта паведамілі, што У. Холад знаходзіцца ў камандзіроўцы.

Пікантнасьць сытуацыі ў тым, што У. Холад яшчэ і член Цэнтравыбаркаму. Ён быў злучвом паміж Адміністрацыяй і ведамствам спн. Ярмошынай.

Ня выключана, што арышт У. Холада пацягне за сабой адстаўку ягонага шэфа, кіраўніка ідэалягічнага ўпраўленьня Алега Праляскоўскага. Раней у лукашэнкаўскай кадравай практыцы ня раз сьледам за выкрыцьцём карупцыі ў ведамстве ішла адстаўка ягонага кіраўніка. Варта адзначыць, што А. Праляскоўскі мае адыёзную рэпутацыю ў вачах незалежнага грамадзтва. Забарона незалежнай прэсы і ліквідацыя беларускіх культурных арганізацый зьвязваюцца зь ягоным імем.

Зьвяртае ўвагу той факт, што У. Холада затрымалі супрацоўнікі МУС, тады як А. Праляскоўскі паходзіць з КДБ. Назіральнікі зьвяртаюць увагу на вайну арыштаў, што разгарнулася між двума гэтымі ведамствамі.

Мікола Бугай; інф. БелаПАН, БелаПАН

Каментары4

 
Націсканне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

Цяпер чытаюць

У Мадрыдзе расстралялі былога дарадцу Януковіча

У Мадрыдзе расстралялі былога дарадцу Януковіча

Усе навіны →
Усе навіны

Лукашэнку прапанавалі здабываць рэдказямельныя элементы з прамысловых адкідаў6

У беларускіх крамах з'явіўся прадукт «Дубай». Падобны да марозіва, але не зусім яно11

Еўрасаюз прыняў 17-ы пакет санкцыі супраць Расіі. У спісе і Мінскі завод колавых цягачоў9

Мінскі рэстаран з безлімітнай ежай адкрыўся пасля перапынку5

«Мы ганарымся сынам». Блізкія загінулага добраахвотніка Аляксея Аўдзея расказваюць пра яго9

«Сказалі, што людзі з візамі тыпу C не змогуць перасячы мяжу». На літоўскіх прапускных пунктах здарыўся калапс8

Лукашэнка: Мінскі раён — гэта прыбіральня горада-героя Мінска5

«Родненькі!» Рэдкі чорны бусел усё ж такі вярнуўся на Клеччыну — спазніўся на месяц1

Пятрухін не здаецца: хоча, каб КР заслухала 17-гадовага «стартапера». Але без яго бацькоў гэтага рабіць нельга18

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У Мадрыдзе расстралялі былога дарадцу Януковіча

У Мадрыдзе расстралялі былога дарадцу Януковіча

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць