Аляксандр Класкоўскі. Кропкі над «і»1717

Каго — амонам, каго — артаграфічным законам

Здавалася б, ёсць сьвятыя рэчы, сапраўды здольныя кансалідаваць. Незалежнасьць. Купала. Мова. Але ўлада накідае куртатыя шаблёны ва ўсім. Піша ў сваім блогу Аляксандар Класкоўскі.

Вось ёсьць такое прыгожае слоўца — кансалідацыя. Сёлета яго падхапілі асобныя апазыцыйныя правадыры. Заклікалі ўладу разам адсьвяткаваць Дзень Волі. І ўлада сапраўды выйшла на вуліцу — з папсой, півам ды смажнямі. Пацешыла "забеларусаў". А сваіх апанэнтаў, якія не ўпісаліся ў гэты яе фірмавы сьвяточны фармат, назвала "шалудзівымі людзьмі". Вось вам і ўся кансалідацыя.

Перад днём "Зліпеня", як назваў яго Глёбус, прадстаўнікі апазыцыйнай фронды зноў — хоць і вяла, з даволі тлумнай аргумэнтацыяй — заклікалі да супольнага сьвяткаваньня. Але тым, хто вылучаўся, напрыклад, саколкамі "За свабоду!", адразу пачыналі назаляць міліцыянты. Вытыркацца нельга. Або зьлівайцеся з мутнавокім натоўпам, што пэрманэнтна смокча з плястыкавых бутляў "Крыніцу", або — "мы, Кіса, чужыя на гэтым сьвяце жыцьця!".

Нават у Вязынцы на паэтавы ўгодкі наладзілі фэйс-кантроль, прачуўшы, што маецца завітаць Мілінкевіч з кампаніяй! А ў Віцебску пасіянарнага Хамайду аштрафавалі — і сьмех і грэх — за плякат з радкамі песьняра!

Здавалася б, ёсць сьвятыя рэчы, сапраўды здольныя кансалідаваць. Незалежнасьць. Купала. Мова.

Але рэжым накідае свае куртатыя шаблёны ва ўсім. У нас кансалідацыя — абавязкова зь фільтрацыяй. Фронду адсякаюць. Нонканфармістам даводзяць: вы ня так сьвяткуеце незалежнасьць, вы ня так разумееце Купалу! Зараз скажуць: вы карыстаецеся няправільнай мовай!

Я сур'ёзна. Бо з упартасьцю, вартай лепшага ўжываньня, праз Палату імкнуцца працягнуць закон пра новую артаграфію. Новага там зь вераб'ёву дзюбу. Але галоўнае, што аформяць менавіта законам. І ўсякіх там аматараў тарашкевіцы можна будзе прыціснуць як парушальнікаў закону. Без высакалобых філялягічных дыскусіяў пра асыміляцыйную мяккасьць і г.д.

Прэцэдэнт маецца: пры канцы 90-х "Нашу ніву" спрабавалі заціснуць за "парушэньне агульнапрынятых нормаў мовы". Але тады, дзякаваць богу, рэдакцыя адбілася. Можна было паспрачацца наконт самога панятку "агульнапрынятыя нормы". Зараз жа пад перасьлед моўных дысыдэнтаў — ідэйных праціўнікаў наркамаўкі — падвядуць трывалы грунт.

Незалежнасьць, Купала, мова — тэарэтычна выдатныя пункты кансалідацыі. Але тутэйшая ўлада настолькі ўпадабала стары дзейсны прынцып "падзяляй і ўладар", што нават у гэтых пытаньнях ладзіць сэлекцыю паводле крывых саўковых шаблёнаў.

Зрэшты, часам цяжка адрозьніць, дзе тут цынічная паліттэхналёгія, а дзе звычайнае бескультур'е. Там, наверсе, хто-кольвек насамрэч ня ведае нашай сапраўднай гісторыі, сапраўднага Купалы, сапраўднай, не скалечанай мовы. І ня хоча ведаць, вось што самае страшнае. Нашто, калі дзеля дэкаратыўнага антуражу дастаткова эрзацу?

А хто яго не прымае — тых адфільтраваць, адсеяць. Каго — амонам, каго — артаграфічным законам.

P.S. "Амон" тут ня толькі дзеля рыфмы. На мой густ, гэту абрэвіятуру лепей не перарабляць штучным чынам на "АМАП". Бо яна з таго ж чужароднага сэнсавага шэрагу, што і ЧК, НКВД, КГБ, ГКЧП.

Каментары17

 
Націсканне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

Цяпер чытаюць

У Мадрыдзе расстралялі былога дарадцу Януковіча9

У Мадрыдзе расстралялі былога дарадцу Януковіча

Усе навіны →
Усе навіны

Гродзенскія чыноўнікі ўпрыгожылі цэнтральную вуліцу пластыкавымі кветкамі, хоць спачатку абяцалі жывыя

У Лідскім раёне мужчына жыўцом спаліў свайго знаёмага

У Смалявіцкім раёне жыхары працягваюць змагацца супраць сажалкі для адкідаў з Мінска3

Адзіная гміна ў Польшчы, дзе перамог Мэнцэн, заселеная беларусамі. Але галасавалі не яны22

Стрыечнага брата беларускага коміка Ідрака Мірзалізадэ прысудзілі ў Азербайджане да 18 гадоў зняволення1

«Моладзь больш душэўная і добрая за нас». У Наваполацку дзеці самаарганізаваліся, каб дапамагчы мужчыну, які ўпаў, падняцца4

Лукашэнка пахваліўся, што яму на дзень нараджэння падарылі ўсюдыход24

Лукашэнку прапанавалі здабываць рэдказямельныя элементы з прамысловых адкідаў6

У беларускіх крамах з'явіўся прадукт «Дубай». Падобны да марозіва, але не зусім яно15

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У Мадрыдзе расстралялі былога дарадцу Януковіча9

У Мадрыдзе расстралялі былога дарадцу Януковіча

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць