Мар'яна Бярнацкая

У пятніцу 13 ліпеня 2007 г. а 19‑й гадзіне на Фартах каля вёскі Навумавічы Гродзенскага раёна адбудзецца Св. Імша, падчас якой святары Сапоцкінскага дэканату і г. Гродна разам з вернікамі будуць маліцца за жыхароў Ліпска і Гродна, расстраляных нацыстамі у 1943 годзе.

У той час захопнікі правялі масавыя арышты, што сталі карнаю акцыяй за забітага партызанамі фашысцкага паліцая.

13 ліпеня 1943 года сярод 50 расстраляных заложнікаў (большую частку якіх складалі цэлыя сем’і інтэлігентаў) апынуліся 6 святароў з Гродна, Дамброўкі, Ліпска і Рыгалаўкі.

Трагедыя 43‑га года каля Навумавічаў была асвячана гераічнаю ахвяраю жыхаркі Ліпска Мар’яны Бярнацкай. Яна аддала сваё жыццё ўзамен за жыццё цяжарнай нявесткі, якую павінны былі расстраляць фашысты. Нямецкі афіцэр згадзіўся на прапанову Мар’яны Бярнацкай расстраляць яе замест маладой жанчыны, і такім чынам яна загінула разам са сваім сынам, а нявестка Ганны і яе ненароджаны ўнук засталіся жыць.

13 чэрвеня 1999 г. у Варшаве Мар’яна Бярнацкая сярод 108 мучанікаў была беатыфікавана Янам Паўлам II.

Паводле catholic.by

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0