Улада66

Каранацыя ў Гудагаі

На выходных у Астравецкім раёне прайшла каранацыя абраза Маці Божай Шкаплернай. Рэпартаж з Гудагаю Зьмітра Панкаўца.

«Раней, як было? — кажа мая суразмоўніца. — Усе з Астравеччыны і суседніх раёнаў ехалі ці ішлі ў пілігрымкі да Маці Божай Вострабрамскай ў Вільню. Цяпер жа зрабілі мяжу між краінамі, так проста яе не перасячэш, вось і ствараем свае сьвятыні». Яна ўжо ня першы раз прыйшла пакланіцца да Маці Божай Шкаплернай у Гудагай, адзначае, што сёлета людзей, як ніколі шмат.

Ужо пры ўезьдзе ў Гудагай стаяць міліцэйскія машыны. Яны пільнуюць, каб ніхто ў мястэчка не праехаў на машыне, паркавацца дазволена толькі за яго межамі, каб не ствараць затораў.

На галоўнай вуліцы Гудагаю выява абразу Маці Божай на дзьвярах практычна кожнай хаты, таксама усталяваныя бела‑жоўтыя сьцягі Ватыкану і бела‑сіні — Найсьвяцейшай Марыі.

Адчуваецца сьвяточная атмасфэра. На ўваходзе ў мястэчка сёлета ўсталявалі драўляныя брамы, які абвязалі дубовымі галінкамі і ўпрыгожылі рознакаляровымі стужкамі. На галоўнай вуліцы Гудагаю выява абразу Маці Божай на дзьвярах практычна кожнай хаты, таксама усталяваныя бела‑жоўтыя сьцягі Ватыкану і бела‑сіні — Найсьвяцейшай Марыі. Каля невялікага, але вельмі ўтульнага драўлянага касьцёлу, разьмешчаныя гандлёвыя палаткі.

Сьвяты абраз Маці Божай Гудагайскай шануюць ад XV ст., калі невялiкая выява Марыi была знойдзена ў Ашмянскай пушчы. Хутка яна стала прыцягваць шматлiкiх людзей, якiя прыходзілі ў гэтае месца памалiцца.

Ад пачатку 1990‑х у Гудагай вярнуліся босыя кармэліты, якім раней належаў касьцёл, яны і аднавілі традыцыю Гудагайскага фэсту. З кожным годам сюды прыходзіць усё болей і болей людзей, калі мінулыя гады ўсе набажэнствы праходзілі ў самім касьцёле, то сёлета насупраць храму, на адкрытым паветры, зрабілі вялікі амбон, на якім было напісана: «Табе, Маці, аддаём наш лёс».

Пілігрымы сёлета прыехалі зь Нясьвіжу, Віцебску, Менску, нават з Гомелю. Былі госьці зь Літвы, Латвіі, Польшчы, Італіі, Расеі.

Пілігрымы сёлета прыехалі зь Нясьвіжу, Віцебску, Менску, нават з Гомелю. Былі госьці зь Літвы, Латвіі, Польшчы, Італіі, Расеі. На фэст зьехалася каля 60 ксяндзоў і манахаў. Была дэлегацыя ад грэка‑каталікоў, якую ўзначальваў айцец Андрэй Крот.

Цяпер ксяндзамі ў Гудагаі палякі, але яны зацята трымаюцца беларускасьці. Практычна ўсе набажэнствы сёлета на фэсьце праходзілі на беларускай мове, толькі частка сьпеваў была па‑польску. Падчас дзённай імшы ў суботу ксёндз зьвяртаўся да Маткі Божай: «Ніколі не пакідай нас, нават калі мы пакінем Цябе».

Прыкладна а 20:00, калі скончылася імша, сьвятары заклікалі людзей моўчкі маліцца ў касьцёле. Прыкладна ў гэты самы час пачалі падыходзіць пілігрымы з разьмешчаных паблізу Солаў, Ашмянаў, Смургоняў. У асноўным, разам з ксяндзамі і клірыкамі, ішла моладзь. Сьпявалі пад гітару беларускія рэлігійныя песьні, гукалі «На Беларусі Бог жыве! Жы‑ве! Жы‑ве!» Толькі астравецкая пілігрымка сьпявала па‑польску. Усіх паломнікаў на парозе касьцёлу сустракаў пробашч Казімір Мараўскі, ён відавочна радаваўся кожнаму госьцю.

Цяпер ксяндзамі ў Гудагаі палякі, але яны зацята трымаюцца беларускасьці.

Пасьля малітвы ў касьцёле пілігрымы разьбівалі палаткі. Мясцовыя жыхары таксама прымалі гасьцей, хто колькі мог, ніхто не адмаўляў.

За гадзіну да апоўначы пачалася сьвятая імша, яна была па‑беларуску, але празь нейкі час дублявалася і па‑польску. Імша была ў касьцёле, але пры ўсім хаценьні ўсе жадаючыя не маглі там зьмясьціцца, столькі шмат было людзей. Частка людзей слухала службу праз калёнкі на дварэ.

Працэсія са сьвечкамі, якая была заплянаваная апоўначы нейкі час усё не пачыналася, бо спазьняўся генэрал ордэну кармэлітаў босых Люіс Арэстэгій Гамбоа, які толькі прыехаў з Ватыкану. За гэты час ксяндзы прымалі споведзі ў вернікаў.

Дзесьці празь 15‑20 хвілінаў пасьля апоўначы пачалася працэсія. Наперадзе калёны чацьвёра ксяндзоў несьлі абраз, сьледам за імі са сьвечкамі ў руках ішлі вернікі. Уласна на працэсіі было каля 2‑3 тысяч чалавек. Працэсія накіравалася ня толькі вакол касьцёлу, як мінулыя гады, але і ўпершыню вакол блізкіх могілак, каб «паказаць продкам нашу веру».

Дарога, якой ішлі людзі, яшчэ да канца не заасфальтаваная, часам даводзілася пераскокваць нейкія камяні і ямы, але падаецца, што і гэтыя дробязі хутка тут будуць вырашаныя.

Адразу пасьля паўгадзінннай працэсіі пачалася Найсьвяцейшая эўхарыстыя, якую вёў ксёндз‑генэрал Люіс Арэстэгій Гамбоа, здаецца, нават ён быў уражаны ўсім, што адбывалася ў Гудагаі. Генэрал кармэлітаў гаварыў па‑гішпанску, аднак ягоныя словы адразу перакладаліся на беларускую.

У нядзелю ў Гудагай прыехалі біскупы ўсіх беларускіх дыяцэзій, у тым ліку кардынал Казімір Сьвёнтэк, быў апостальскі нунцый Марцін Відавіч. Яшчэ перад пачаткам гаміліі на цудоўнай беларускай мове выступіў арцыбіскуп маскоўскі Тадэвуш Кандрусевіч, ён адзначыў, што сваю вядомасьць ён заслужыў менавіта ў гэтых мясьцінах.

У адрозьненьні ад Будслаўскага фэсту, Гудагайскі наведваюць і прадстаўнікі афіцыйнай улады. У другі дзень з амбону выступаў старшыня Гарадзенскага аблвыканкаму Ўладзімер Саўчанка, які гаварыў наколькі важны гэты фэст для адраджэньня духоўнай спадчыны нашай краіны. Быў зачытаны ліст ад упаўнаважанага па справах рэлігіяў і нацыянальнасьцяў Леаніда Гулякі. Не прамінуў сваёй увагай фэст і старшыня астравецкага райвыканкаму Кавалько.

У адрозьненьні ад Будслаўскага фэсту, Гудагайскі наведваюць і прадстаўнікі афіцыйнай улады. У другі дзень з амбону выступаў старшыня Гарадзенскага аблвыканкаму Ўладзімер Саўчанка, які гаварыў наколькі важны гэты фэст для адраджэньня духоўнай спадчыны нашай краіны.

Казімір Сьвёнтэк адзначаў, што да ўсіх каранаваных ў Беларусі абразаў ён мае непасрэднае дачыненьне. Кульмінацыяй фэсту сталася сама каранацыя абразу Маці Божай Шкаплернай Папскай Каронай. Грошы на золата для Кароны зьбіралі самі местачкоўцы, пасьля чаго іх зрабілі польскія ювэліры, а яшчэ пазьней іх асьвяціў Папа Рымскі.

Кароны, іх дзьве, адна для Панны, другая — маленькаму Езусу, вынесьлі высьвечаныя ў манахі‑кармэліты родныя брат і сястра. Як толькі адбылася каранацыя, загучаў сьпеў «Сальва рэгіна», які выконваў хор менскага Чырвонага касьцёлу. На розных мовах (беларускай, польскай, літоўскай, расейскай, латыні) прагучала малітва бласлаўленьня.

Дзесьці а трэцяй пробашч касьцёлу ксёндз Казімер Мараўскі падзякаваў усім, хто сабраўся ў Гудагай, а таксама заклікаў прыяжджаць на наступныя гады.

У гэтым годзе фэст быў найбольш масавым, па розных падліках у ім узяло ўдзел ад 5 да 10 тысяч чалавек.

Зьміцер Панкавец

Фотарэпартаж Андрэя Лянкевіча

Каментары6

 
Націсканне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

Цяпер чытаюць

Усе навіны →
Усе навіны

Мілыя ці пачварныя? Чаму лялькі Labubu сталі сусветнай сенсацыяй4

Колькі каштуе хатняя аптэчка ў Беларусі, Літве і Польшчы? Параўналі цэны1

Трамп: Я арганізаваў мірную дамову паміж Конга і Руандай. Але Нобеля мне за гэта не дадуць8

Мінгандлю абурылася завышэннем у 8 разоў цаны на чырвона-зялёныя сцяжкі5

У Іране адбыўся землятрус магнітудай 5,2. Адразу пайшлі чуткі2

«Доўгая дарога па ўсім свеце». Беларуска з адным заплечнікам аб'ездзіла 40 краін2

Будучыня Ірана: тры сцэнары пасля магчымага краху рэжыму мулаў4

Беларускі дальнабойшчык замовіў намаляваць герб родных Баранавіч перад Кёльнскім саборам17

Саша Філіпенка: Расійскае грамадства абасралася на апераджэнне37

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Сяргей Ціханоўскі выйшаў на волю89

Сяргей Ціханоўскі выйшаў на волю

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць