Грамадства7777

Камуністаў прыпынілі

Сёньня Вярхоўны суд Беларусі на шэсьць месяцаў прыпыніў дзейнасьць ПКБ. Да парлямэнцкіх выбараў, што маюць прайсьці часткова па партыйных сьпісах, застаецца крыху больш году.

Сёньня, 2 жніўня, судзьдзя Вярхоўнага суду Беларусі Ганна Сакалоўская на шэсьць месяцаў прыпыніла дзейнасьць Партыі камуністаў Беларусі (ПКБ). Менавіта на такім пакараньні настойвала ў пазове Міністэрства юстыцыі.

Праблемы ў эўракамуністаў пачаліся з моманту «аб’яднаўчага зьезду» дзьвюх камуністычных партыяў, які прайшоў мінулым летам. 25 жніўня 2006 г. камуністы атрымалі першае папярэджаньне ад Мін’юсту пасьля таго, як не падалі сьпісы сяброў сваёй партыі. Пазьней такія сьпісы былі пададзеныя, але ў міністэрства ўзьніклі пытаньні адносна парадку ўліку сяброў партыі. Па гэтым пункце ПКБ атрымала другое пісьмовае папярэджаньне ад Мін’юсту, якое датавалася 4 студзеня. Менавіта з гэтай прычыны працэс ліквідацыі ня быў спынены, як настойвалі сябры партыі.

Трэцяе папярэджаньне ПКБ было вынесенае пасьля зьезду «Саюзу левых сіл», якія прайшоў у сьнежні 2006 г. у Чарнігаве. Для таго каб ліквідаваць ці прыпыніць дзейнасьць палітычнай партыі дастаткова ўсяго аднаго папярэджаньня.

У аўторак і сераду ў Вярхоўным судзе адбываліся слуханьні бакоў. Прадстаўнік Мін’юсту сп. Харытон настойваў на тым, што дзейнасьць ПКБ мусіць быць прыпыненая ў сувязі са шматлікімі парушэньнямі закону аб палітычных партыях. Лідэр ПКБ Сяргей Калякін, які прадстаўляў у судзе інтарэсы сваёй партыі, лічыў, што ўсе парушэньні даўно былі выпраўленымі і справа мусіць быць закрытая.

У чацьвер а 17:00 судзьдзя Ганна Сакалоўская пачала агучваць рашэньне суду па гэтай справе. Яна цалкам задаволіла позву Мін’юсту. Дзейнасьць ПКБ была прыпынена на паўгоду з прычыны таго, што партыя не падавала ў час зьвесткі пра колькасны склад, а у некаторых гарадах у пярвічных арганізацыяў партыі адсутнічаў юрыдычны адрас. Разам з тым, судом разглядаліся і тыя папярэджаньні ПКБ, якія былі вынесеныя ўжо некалькі гадоў таму і тэрмін дзеяньня якіх ужо скончылася. Так, разглядалася папярэджаньне вынесенае камуністам 10 чэрвеня 2004 году за тое, што партыя заклікала сваіх прыхільнікаў праз СМІ прыйсьці на недазволеную ўладамі акцыю «Ланцуг неабыякавых чытачоў» у падтрымку газэты «Народная воля».

Тэрмін прыпыненьня дзейнасьці партыі канчаецца 2 лютага 2008 г. За гэты час партыі не дазваляецца праводзіць усялякую дзейнасьць, апроч зьвязанай з выпраўленьнем правапарушэньняў. Таксама ПКБ не дазваляецца карыстацца партыйнымі банкаўскімі рахункамі. Рашэньне Вярхоўнага суду канчатковае і ня можа быць абскарджанае.

Па выхадзе з суду лідэр ПКБ Сяргей Калякін адзначыў, што для яго гэтае рашэньне сталася чаканым. «Гэты крок уладаў ніяк не адаб’ецца на палітычнай актыўнасьці прыхільнікаў камуністычнага руху Беларусі. Нават, калі заўтра будуць аб’яўленыя парлямэнцкія выбары, то сябры нашай партыі пойдуць на іх праз збор подпісаў. Паводле нашых зьвестак, улады на 90-ыя ўгодкі Вялікай кастрычніцкай рэвалюцыі рыхтуюць камуністычны зьезд. У ім мусяць узяць удзел кампартыі Беларусі, Расеі, Украіны, Грэцыі. Калі ў краіне было дзьве камуністычныя партыі, то ўлады мусілі б запрасіць і нас, а так няма праблемаў. Разам з тым хачу адзначыць, што гэтымі днямі салідарнасьць з намі выказалі кампартыі Чэхіі, Францыі, Італіі і іншых краін, якія падтрымліваюць шлях Беларусі да дэмакратызацыі», - сказаў Сяргей Калякін.

Каментары77

 
Націсканне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

Цяпер чытаюць

Праз дзевяць месяцаў пасля вызвалення памёр палітвязень Валерый Богдан7

Праз дзевяць месяцаў пасля вызвалення памёр палітвязень Валерый Богдан

Усе навіны →
Усе навіны

Шрайбман: Цяперашнія канфлікты ў апазіцыі ўжо мала каго цікавяць14

Работнікі МНС выратавалі на пажары сабаку і ката, а потым зрабілі ім штучнае дыханне

Валанцёр «Вясны» Чапюк расказаў, як яго затрымаў ГУБАЗіК адразу на выхадзе з калоніі і як дапытвалі пра Міколу Дзядка2

14-гадовая Віка адмовіла ў сэксе — і гэта стала прычынай панажоўшчыны, у якой загінулі чацвёра падлеткаў у Байкальску11

На бетонным заводзе ў Гомелі загінуў кіроўца цэментавоза

«Тыдзень у Бразіліі, дзе цябе абрабуюць, або два тыдні ў бяспечнай Беларусі». Па што замежнікі едуць у нашу краіну6

Украіна атакавала тэхнапарк і завод па вытворчасці беспілотнікаў у Падмаскоўі1

Беларусь пераносіць вучэнні «Захад-2025» з заходніх межаў углыб краіны18

У назвах станцый метро на выхадах з падземкі зніклі некаторыя літары1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Праз дзевяць месяцаў пасля вызвалення памёр палітвязень Валерый Богдан7

Праз дзевяць месяцаў пасля вызвалення памёр палітвязень Валерый Богдан

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць