Грамадства77

«У Берасьці я яшчэ не сядзеў»

Севярынцу далі 15 сутак.

Сёньня ў судзе Маскоўскага раёну Берасьця вынесьлі прысуд Паўлу Севярынцу. Судзьдзя Вольга Сьмірнова прыгаварыла Паўла да 15 сутак адміністрацыйнага арышту.

Севярынца абвінавацілі паводле артыкулу Адміністрацыйнага кодэксу 23.34 «Парушэньне парадку арганізацыі або правядзеньня масавых акцый». Зазначым, што суд спачатку быў заплянаваны на панядзелак, а потым двойчы пераносіўся. У панядзелак Павал пажартаваў у размове з карэспандэнтам НН: «У Берасьці я яшчэ не сядзеў».

На волю Павал павінен выйсьці 4 верасьня, у дзень суду над Настай Азаркай.

***

Нагадаем, што Паўла і яшчэ 30 чалавек затрымалі ў нядзелю ў Берасьці на сходцы актывістаў Беларускай хрысьціянскай дэмакратыі. На пятнаццаць чалавек былі складзеныя пратаколы. Суды над імі прызначылі на 22 жніўня, але сёньня нікога не судзілі.

У канцы ліпеня - пачатку жніўня Севярынец ужо адседзеў 15 сутак па гэтым самым артыкуле.

Каментары7

 
Націсканне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

Цяпер чытаюць

У Суле адзначылі Купалле. Гасцей было столькі, што на дарогах утварыліся заторы6

У Суле адзначылі Купалле. Гасцей было столькі, што на дарогах утварыліся заторы

Усе навіны →
Усе навіны

Ілан Маск абвясціў аб стварэнні сваёй партыі20

Аятала Хаменеі ўпершыню за некалькі тыдняў з'явіўся на публіцы

Дэпутат Гайдукевіч заклікаў нападаць на апазіцыянераў за мяжой: Гэты ўчынак будзе залічаны пры вяртанні15

Што вядома пра сетку кол-цэнтраў, якія ўцюхвалі беларускім пенсіянерам біядабаўкі4

Жонка трактарыста ўразіла колькасцю сыроў і каўбас, якія падарылі мужу на працы33

Дажджы вяртаюцца. Але будзе цёпла

У Мінску колькасць немаўлят скарацілася на траціну проці 2020 года21

Расія засакрэціла амаль усю статыстыку па дэмаграфіі5

Пошук у Google зніжае крэатыўнасць — людзі пачынаюць думаць аднолькава

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У Суле адзначылі Купалле. Гасцей было столькі, што на дарогах утварыліся заторы6

У Суле адзначылі Купалле. Гасцей было столькі, што на дарогах утварыліся заторы

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць