Грамадства11

Алесь Бяляцкі: «Цяжка было спадзявацца на іншы вынік»

Міністэрства юстыцыі адмовіла ў рэгістрацыі грамадзкаму праваабарончаму аб’яднаньню «Вясна».

Стала вядома, што яшчэ чацьвер Міністэрства юстыцыі адмовіла ў рэгістрацыі грамадзкаму праваабарончаму аб’яднаньню «Вясна». Арганізацыю не зарэгістравалі з той прычыны, што 20 з 69 заснавальнікаў былі адміністрацыйна пакаранымі, а некаторыя зь іх нават пяць раз.

Таксама незадаволенасьць у Мін’юсьце выклікаў статут «Вясны», бо «зьмяшчае не канкрэтныя мэты і прадугледжвае магчымасьць дадзенага аб’яднаньня дзейнічаць у дасягненьні іншых, не ўказаных у статуце, мэтаў». Прыкладна па гэтай самай прычыне больш за месяц таму было адмоўлена ў рэгістрацыі і менскай гарадзкой арганізацыі «Маладога фронту».

Віцэ‑прэзыдэнт Міжнароднай фэдэрацыі правоў чалавека Алесь Бяляцкі наступным чынам камэнтуе рашэньне Мін’юсту:

«Гэта засьведчыла, што ўлады не гатовыя да дыялёгу і супрацоўніцтва зь незалежным грамадзтвам, з праваабаронцамі Беларусі. Іхныя аргумэнты адмовіць «Вясьне» ў рэгістрацыі маюць досыць дзіўны характар, яны маглі б быць абскарджаныя ў любым прававым судзе, але ж мы добра ведаем, як у нас судзяць. Разам з тым, скаргу ў Вярхоўны суд падаваць усё адно будзем. Хаця гэта і будзе мець чыста фармальны характар. Цяжка было спадзявацца на іншы вынік, калі ў краіне адбываюцца суды па палітычных прычынах, калі за кратамі знаходзяцца Аляксандар казулін і Зьміцер Дашкевіч, калі ва ўсёй краіне адбываюцца парушэньне грамадзкіх правоў. У любым выпадку, я перакананы, што «Вясна» знойдзе магчымасьць, каб надалей працягнуць сваю дзейнасьць. Адмова ў рэгістрацыі ня ёсьць драматычным момантам у гісторыі праваабарончага руху Беларусі. Праца будзе працягвацца».

Нагадаем, што праваабарончая арганізацыя «Вясна» была ліквідаваная восеньню 2003 году. З тога часу арганізацыя фактычна працуе ў падпольлі. За час свайго існаваньня «Вясна» дапамагла ўжо тысячам рэпрэсаваных грамадзянаў.

Зьміцер Панкавец

Каментары1

 
Націсканне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

Цяпер чытаюць

Фатограф-агент Мішчук расказаў сваю версію таго, што адбылося7

Фатограф-агент Мішчук расказаў сваю версію таго, што адбылося

Усе навіны →
Усе навіны

«Ужо не ведаеш, куды звяртацца». Бацька Анжалікі Мельнікавай расказаў, што яму вядома пра дачку20

Настаўніца з Кобрына расчуліла тыкток відэа з лістамі ад бацькоў

Уводзяцца новыя правілы для аўтамабільных парковак2

«Калі позву адправілі памылкова, грамадзянін павінен гэта даказаць». У Гомелі ў міліцыю выклікаюць тых, хто не парушаў закон4

Сілавікі пагражаюць коміку Усовічу, які прыехаў адпачыць на Нарач6

Як у медуніверсітэтах вырасла колькасць мэтавікоў за апошнія гады — змены істотныя

Прэзідэнт Літвы пазбавіў палітыка, які нядаўна ездзіў у Мінск, дзяржаўнай узнагароды2

«Анёл» шукае чалавека, які знік больш чым чвэрць стагоддзя таму

Віцэ-прэм'еры атрымаюць дадатковыя паўнамоцтвы1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Фатограф-агент Мішчук расказаў сваю версію таго, што адбылося7

Фатограф-агент Мішчук расказаў сваю версію таго, што адбылося

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць