Сёньня Вярхоўны суд Беларусі задаволіў іск Міністэрства юстыцыі аб ліквідацыі дзейнасьці беларускай экалягічнай партыі зялёных “БЭЗ”.
Сёньня Вярхоўны суд Беларусі задаволіў іск Міністэрства юстыцыі аб ліквідацыі дзейнасьці беларускай экалягічнай партыі зялёных “БЭЗ”. Партыя не змагла прывесьці свой статут у адпаведнасьці з законам “Аб палітычных партыях”. Колькасьць сяброў “БЭЗу” была таксама меншая, чым таго патрабуе закон.
Ніхто з партыйцаў не зьявіўся на суд. Толькі быў зачытаны ліст старшыні “зялёных” Мікалая Картыша, дзе ён паведаміў, што не пярэчыць ліквідацыі “БЭЗу”. Сам Картыш цяпер знаходзіцца з рабочай камандзіроўкай у Вэнэсуэле.
-
Галоўная зброя — відэаплатформы і сацсеткі. Стала вядома, як лукашэнкаўская прапаганда спрабуе ўплываць на вынікі польскіх выбараў
-
Брэсцкі губернатар прапануе, каб гандлёвыя сеткі рабілі перадаплату за яшчэ не вырашчаную гародніну
-
«У мяне свой прэзідэнт, мая жонка прэзідэнт». Раней невядомае пра Сяргея Ціханоўскага расказала ягоная адвакатка
Каментары