Daniel Craig

Вядомы галівудзкі рэжысэр, ляўрэат «Оскару» 1999 г. Эдвард Цьвік (Edward Zwick) у Немянчынскім лесе, непадалёку ад Вільні, здымае фільм, прысьвечаны партызанскай барацьбе ў Беларусі падчас другой сусьветнай вайны. Галоўную ролю ў стужцы выконвае Дэніэл Крэйг (Daniel Craig), які зрабіўся кіназоркай першай велічыні пасьля таго, як стаў новым Джэймсам Бондам у фільме «Казыно Раяль».

Герой Крэйга Тувія (Тэўе) Бельскі — рэальны чалавек, адзін з чатырох братоў зь вёскі Станкевічы на Наваградчыне, якія ў 1942 годзе стварылі габрэйскі партызанскі атрад у Налібоцкай пушчы, у склад якога увайшло больш за 1200 чалавек — галоўным чынам габрэяў-уцекачоў з гета.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?