Свет11

Пераемнікам Пуціна стане пэнсіянэр?

Новым прэм’ер‑міністрам Расеі стаў 66-гадовы кіраўнік службы Расійскага фінансавага маніторынгу Віктар Зубкоў, сябар Пуціна ад часоў працы ў мэрыі Пецярбургу.

Прэм'ер-міністар Расеі Міхаіл Фрадкоў падаў у адстаўку.

Адстаўка Фрадкова стала сэнсацыяй, аднак супэрсэнсацыяй стала новае прызначэньне. Усе чакалі, што новым прэм'ерам стане Сяргей Іваноў, якога меркавалі ў пераемніка - самы папулярны, пасьля Пуціна, на сёньня палітык Расеі. Аднак Уладзімер Пуцін унёс на разгляд Дзярждумы на пасаду прэм’ера кандыдатуру незаўважнага кіраўніка Расфінманіторынга Віктара Зубкова. Пра гэта паведаміў журналістам сьпікер ніжняй палаты парлямэнту Барыс Грызлоў. Сьпікер прапанаваў дэпутатам разгледзець кандыдатуру Зубкова на паседжаньні ў найбліжэйшую пятніцу.

Сёньня ў Крамлі на сустрэчы Ўладзімера Пуціна і Міхаіла Фрадкова апошні папрасіў прэзыдэнта Расеі аб адстаўцы ўраду. Пуцін просьбу задаволіў.

Міхаіл Фрадкоў заявіў, што сыходзіць з‑за «маючых адбыцца буйных палітычных падзей у краіне, і жадае даць прэзыдэнту Расеі поўную свабоду выбару рашэньняў, уключаючы кадравыя».

Пуцін падзякаваў Фрадкову за дасягнутыя вынікі ў працы і ўзнагародзіў яго ордэнам «За заслугі перад Айчынай» I ступені. Пры гэтым прэзыдэнт Расеі прапанаваў Фрадкову выконваць абавязкі старшыні ўраду да вызначэньня Дзярждумай кандыдатуры новага старшыні ўраду. Пасьля чаго Фрадкоў сабраў Савет міністраў на тэрміновае паседжаньне.

Віктар Зубкоў, які нарадзіўся ў 1941 г. у в. Арбат Сьвярдлоўскай вобласьці, за савецкім часам прайшоў шлях ад сьлесара на Манчагорскім заводзе ў Мурманскай вобласьці і дырэктара саўгасу ў Ленінградзкай вобласьці да першага сакратара Прыазёрскага гаркаму КПСС і загадчыка аграрнага аддзелу Ленінградзкага абкаму партыі. У 1992 - 1993 гг. – першы намесьнік старшыні Камітэту па замежных сувязях мэрыі Санкт-Пецярбургу; у 1993-1998 – намесьнік кіраўніка Дзяржаўнай падатковай службы Расеі – начальнік Дзяржаўнай падатковай інспэкцыі ў г. Санкт-Пецярбургу.

Экспэрты зазначаюць, што пачалася апэрацыя «Пераемнік». Новы прэм'ер-міністар можа аўтаматычна стаць кандыдытам на пасаду прэзыдэнта. Выбары ў Расеі маюць прайсьці ўвесну наступнага году.

У жніўні 1999 г. Барыс Ельцын прызначыў на пасаду прэм'ера малавядомага тады Уладзімера Пуціна, а 31 сьнежня 1999 г. перадаў яму прэзыдэнцкія паўнамоцтвы.

На пасаду магчымага пераемніка Пуціна раней называліся дзьве кандыдатуры: віцэ-прэм'ераў Сяргея Іванова і Дзьмітрыя Мядзьведзева. Прычым большасьць экспэртаў апошнім часам схілялася да кандыдатуры Іванова, як больш падрыхтаванага да прэм'ерства і прэзыдэнцтва. Дый Пуцін часьцей стаў зьяўляцца на публіцы разам з Івановым.

Глядзі яшчэ
Гэтым прызначэньнем Пуцін застаў усіх зьнянацку
Новая інтрыга
Фрадкоў не праявіў прэзыдэнцкіх амбіцый
Калектыўны Зубкоў. Апэрацыя «Пераемнік» пайшла самым нечаканым чынам

Каментары1

 
Націсканне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

Праз дзевяць месяцаў пасля вызвалення памёр палітвязень Валерый Богдан7

Праз дзевяць месяцаў пасля вызвалення памёр палітвязень Валерый Богдан

Усе навіны →
Усе навіны

Шрайбман: Цяперашнія канфлікты ў апазіцыі ўжо мала каго цікавяць14

Работнікі МНС выратавалі на пажары сабаку і ката, а потым зрабілі ім штучнае дыханне

Валанцёр «Вясны» Чапюк расказаў, як яго затрымаў ГУБАЗіК адразу на выхадзе з калоніі і як дапытвалі пра Міколу Дзядка2

14-гадовая Віка адмовіла ў сэксе — і гэта стала прычынай панажоўшчыны, у якой загінулі чацвёра падлеткаў у Байкальску11

На бетонным заводзе ў Гомелі загінуў кіроўца цэментавоза

«Тыдзень у Бразіліі, дзе цябе абрабуюць, або два тыдні ў бяспечнай Беларусі». Па што замежнікі едуць у нашу краіну6

Украіна атакавала тэхнапарк і завод па вытворчасці беспілотнікаў у Падмаскоўі1

Беларусь пераносіць вучэнні «Захад-2025» з заходніх межаў углыб краіны18

У назвах станцый метро на выхадах з падземкі зніклі некаторыя літары1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Праз дзевяць месяцаў пасля вызвалення памёр палітвязень Валерый Богдан7

Праз дзевяць месяцаў пасля вызвалення памёр палітвязень Валерый Богдан

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць