Другая запар параза беларускай дружыны пад кіраўніцтвам Бэрнда Штанге. Беларусы апусьціліся на цьвёрдае пераадпошняе месца ў групе.
Сёньня ў славенскім Цэле зборная Беларусі правяла адборачны матч да чэмпіянату Эўропы – 2008.
Славенцы перамаглі – 1:0.
На 3-й хвіліне з пэнальці гол забіў форвард нямецкага «Дуйсбургу» Клемэн Лаўрыч. А на 50-й хвіліне беларусы наагул засталіся ўдзесяцёх – з поля быў выдалены Арцём Радзькоў.
Нагадаем, што ў суботу беларусы прайгралі ў Менску румынам зь лікам 1:3.
Сёньня таксама ў нашай адборачнай групе баўгары на сваім полі перамаглі Люксэмбург – 3:0, а галяндцы ў гасьцях Албанію - 1:0.
Становішча каманд: Румынія і Галяндыя – па 20 балаў (пасьля 8 гульняў), Баўгарыя – 18 (9), Славенія – 10 (9), Албанія – 9 (8), Беларусь – 7 (пасьля 9 гульняў), Люксэмбург – 0 (9).
***
13 кастрычніка ў Гомелі нацыянальная зборная згуляе з Люксэмбургам, 17 лістапада ў гасьцях з Албаніяй, 21 лістапада – у Менску з Галяндыяй. І адборачны турнір у нашай групе скончыцца.
Каментары