Грамадства1010

Аляксандар Шпілеўскі: Адсутнасьць беларускамоўных блянкаў — мая асабістая памылка

У хуткім часе будуць надрукаваныя блянкі дэклярацыяў па‑беларуску, паабяцаў на прэс‑канфэрэнцыі старшыня Дзяржаўнага мытнага камітэту. Зь іншых навінаў: рыхтуецца праект указу, закліканага ліквідаваць незаконную прадпрымальніцкую дзейнасьць, зьвязаную зь перагонам аўто празь мяжу. Новы нарматыў зробіць непатрэбнай абавязковае афармленьне аўто на ўнутраных мытнях.

У хуткім часе будуць надрукаваныя блянкі дэклярацыяў па‑беларуску, паабяцаў на прэс‑канфэрэнцыі старшыня Дзяржаўнага мытнага камітэту.

Адказваючы на пытаньне, як адрэагуе Камітэт на заяву старшыні Канстытуцыйнага суду наконт непавагі беларускіх мытнікаў да грамадзянаў, што патрабуюць беларускамоўных дэклярацыяў, Аляксандар Шпілеўскі зазначыў:

«Гэта недагляд, нават больш — гэта мая асабістая памылка, якую вельмі хутка выправім».

Паводле старшыні мытнага камітэту, у мінулы панядзелак ён распарадзіўся, каб у электронную базу мытных дакумэнтаў былі ўключаныя іх беларускамоўныя вэрсіі.

«Цяпер пры першым жа патрабаваньні блянку на беларускай мове супрацоўнік мытні зможа раздрукаваць дакумэнт» — запэўніў А. Шпілеўскі.

У хуткім часе на замову мытні будзе надрукаваная партыя блянкаў дэклярацыяў па‑беларуску.

Па стане на 7 верасьня беларуская мытня дала ў бюджэт 6 трлн. 250 млрд. рублёў, што ўдвая перавышае паказчык за аналягічны пэрыяд мінулага году.

Гэтыя паступленьні цалкам задаволяць патрэбы такіх разьдзелаў бюджэту як адукацыя, ахова здароўя, абарона ды праваахоўная дзейнасьць, паведаміў журналістам старшыня мытнага камітэту Аляксандар Шпілеўскі.

Сп. Шпілеўскі распавёў пра разьвіцьцё праграмы электроннага дэкляраваньня тавараў. Новая інфармацыйная сыстэма ўліку і кантролю мытных плацяжоў ужо дзейнічае на Менскай рэгіянальнай, «Менск‑2» і Віцебскай мытнях. У выніку дзейнасьці новай сыстэмы адзначаецца істотнае скарачэньне колькасьці парушэньняў мытнага заканадаўства.

Цяпер на першае месца выходзіць пытаньне барацьбы з паступленьнем на тэрыторыю Беларусі дарагіх наркатычных сродкаў з краінаў Заходняй Эўропы.

За грамадзянамі Беларусі пакідаецца права выбару месца мытнага афармленьня набытага за мяжой аўто. Зрабіць цяпер гэта можна як на мяжы, так і па месцы жыхарства. Выключэньнем па‑ранейшаму зьяўляецца памежны пераход «Варшаўскі мост» — празь вялікі паток транспарту мытнае афармленьне аўто тут ня ладзіцца.

Цяпер рыхтуецца праект указу, закліканага ліквідаваць незаконную прадпрымальніцкую дзейнасьць, зьвязаную зь перагонам аўто празь мяжу. Новы нарматыў зробіць непатрэбнай абавязковае афармленьне аўто на ўнутраных мытнях.

20 верасьня беларускія мытнікі адзначаць 16‑ці годзьдзе ўтварэньня мытнай службы Рэспублікі Беларусь.

Каментары10

 
Націсканне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

Цяпер чытаюць

Што здарылася з выкладчыкам БНТУ Міхаілам Шчукіным, які памёр пры затрыманні. Версія міліцыя9

Што здарылася з выкладчыкам БНТУ Міхаілам Шчукіным, які памёр пры затрыманні. Версія міліцыя

Усе навіны →
Усе навіны

Ціханоўская падтрымала пазіцыю Зяленскага аб немагчымасці правядзення перамоў у Мінску10

У Літве высветлілі, што дапамогу, прызначаную бежанцам з Украіны, атрымлівалі і людзі з іншых краін. Сярод іх ёсць і беларусы1

Маці траіх дзяцей просіць Лукашэнку вярнуць іх з прытулку. Чыноўнікі патлумачылі, чаму ў яе не атрымалася

Іспанія дамагаецца прызнання каталонскай мовы ў ЕС: Брусэль тармозіць працэс

Журналісты атрымалі доступ да сакрэтных планаў расійскіх ядзерных вайсковых баз3

Трамп прапанаваў Канадзе доступ да абароны пад «Залатым купалам». Пры адной умове5

Грошы для былога палітвязня Андрэя Чапюка сабралі менш чым за паўсутак

У Германіі адмяняюць нядаўна ўведзеную магчымасць «экспрэс-натуралізацыі»

«Муж быў супраць таго, каб Анжаліка сустракалася з дзецьмі з іншым мужчынам». Аўтар расследавання пра Мельнікаву падзяліўся некаторымі дэталямі7

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Што здарылася з выкладчыкам БНТУ Міхаілам Шчукіным, які памёр пры затрыманні. Версія міліцыя9

Што здарылася з выкладчыкам БНТУ Міхаілам Шчукіным, які памёр пры затрыманні. Версія міліцыя

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць