Улада44

Салігорск ня сьпіць

Учора, 30‑га верасьня салігорскія маладафронтаўцы зладзілі пікет у падтрымку палітвязняў.

Учора, 30‑га верасьня салігорскія маладафронтаўцы зладзілі пікет у падтрымку палітвязняў. Раней заявы на правядзеньне некалькіх пікетаў былі разгледжаныя салігорскім райвыканкамам з прадказальным вынікам: пікет забараніць, міліцыі забясьпечыць кантроль грамадскага парадку.

Захаваньне парадку выяўлялася ў пільным назіраньні за актывістамі незарэгістраванай арганізацыі. Напрыклад, пад вокнамі Паўла Батуева з раніцы стаяла аблога — тры міліцыянты ў машыне пад кіраўніцтвам участковага інспэктара. (фота)

Міліцыя адсочвала перамяшчэньні і іншых маладафронтаўцаў. Яшчэ да пачатку пікету быў затрыманы непаўнагадовы Андрэй Тычына. На хлопца склалі пратакол аб адміністратыўным правапарушэньні, нібыта ён «у памяшканьні РАУСа нецэнзурна лаяўся на работнікаў міліцыі, на заўвагі не рэагаваў». Пасьля вобшуку былі канфіскаваныя расьцяжкі «Свабоду Дашкевічу», «Не — павышэньню цэнаў» і ўлёткі. Пазьней хлопца адпусьцілі.

Калі актывісты павесілі расьцяжку «Свабоду палітвязьням» на адной з вуліц гораду, падбеглі людзі ў цывільным, каб затрымаць Івана Шылу. Адзін зь іх прадставіўся інспэктарам па справах непаўнагадовых, а на пытаньне «што вы тут робіце» адказаў: «а нам больш няма чым заняцца». Пакуль міліцыянты размаўлялі з прэсай, маладафронтаўцы спакойна сыйшлі.

Каментары4

 
Націсканне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

Цяпер чытаюць

Усе навіны →
Усе навіны

Людзі здзіўляюцца таму, што ў вёсках на Браслаўшчыне няма платоў. Чым гэта можна патлумачыць?3

Нябензя назваў расійскі «мемарандум» «найлепшай прапановай» для Кіева

Мілыя ці пачварныя? Чаму лялькі Labubu сталі сусветнай сенсацыяй4

Колькі каштуе хатняя аптэчка ў Беларусі, Літве і Польшчы? Параўналі цэны1

Трамп: Я арганізаваў мірную дамову паміж Конга і Руандай. Але Нобеля мне за гэта не дадуць8

Мёртвым знойдзены ў Варшаве Зміцер Каспяровіч — 43-гадовы былы палітвязень, завербаваны КДБ27

Мінгандлю абурылася завышэннем у 8 разоў цаны на чырвона-зялёныя сцяжкі5

У Іране адбыўся землятрус магнітудай 5,2. Адразу пайшлі чуткі2

«Доўгая дарога па ўсім свеце». Беларуска з адным заплечнікам аб'ездзіла 40 краін2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Сяргей Ціханоўскі выйшаў на волю93

Сяргей Ціханоўскі выйшаў на волю

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць