Меркаванні5151

Дубавец: Хто такі Радзькоў у пляне беларускай мовы?

«Такіх ужо прамоўцаў, якія з наганам выходзілі на трыбуну і кідалі нейкія пагрозы на адрас літаратуры, эстэтыкі, мастацтва, мы ведалі ў гісторыі. І ведаем, чым яны скончылі».

Мовазнаўцы, прадстаўнікі грамадскасці даўно крытыкавалі адміністратыўнае ўмяшанне ўлады ў моўную сферу.

Вось як пракаментаваў у інтэрв’ю Рацыі ўчарашняе рашэнне дэпутатаў прыняць законапраект «Аб правілах беларускай арфаграфіі і пунктуацыі» у першым чытанні, старшыня Таварыства беларускай мовы Алег Трусаў:

— Вельмі кепска, што закон прыняты ў першым чытанні без грамадскага абмеркавання. Ён у прэсе так і не быў надрукаваны. Я толькі спадзяюся на тое, што пакуль закон уступіць у сілу, у яго будуць унесеныя нармальныя змены, якія павінны былі зрабіць у незалежнай Беларусі на пачатку XXI стагоддзя.

Адзін з распрацоўшчыкаў правілаў сучаснага класічнага беларускага правапісу Зміцер Саўка са скрухай сустрэў прыняццё дэпутатамі законапраекта:

— Не столькі мне шкада «тарашкевіцы», якая пацерпіць. Калі яна вытрывала часы бальшавізму, то яна ператрывае і гэтыя часы. Мне больш шкада, што мова ўвесь час робіцца палітычным інструментам. Міністр Радзькоў даў выразна зразумець, што новы закон будзе мець рэпрэсіўны характар. І гэта павінна пазбавіць ілюзіяў тых, хто думае, што пры дапамозе адзінага правапісу можна пашыраць беларускую мову.

Адным з тых, хто выступае за пераход да адзінага беларускага правапісу, ёсць публіцыст і літаратар Сяргей Дубавец:

— Мова — гэта ж не палітыка. Гэта ж тое самае, што змагацца законамі Крымінальнага кодэксу супраць мастацтва абстракцыянізму, напрыклад. Я не ведаю, хто такі Радзькоў у плане беларускай мовы, для мяне такога аўтарытэту не існуе. Для мяне аўтарытэтамі ёсць Янка Купала, Якуб Колас, вялікая беларуская літаратура. Ну а такіх ужо прамоўцаў, якія з наганам выходзілі на трыбуну і кідалі нейкія пагрозы на адрас літаратуры, эстэтыкі, мастацтва, мы ведалі ў гісторыі. І ведаем чым яны скончылі.

Радыё Рацыя

Каментары51

 
Націсканне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

Пад Мінскам адбыўся магутны выбух на газавым трубаправодзе7

Пад Мінскам адбыўся магутны выбух на газавым трубаправодзе

Усе навіны →
Усе навіны

Беларуска абурылася коштам лісічак у 55 рублёў за кілаграм3

Сярэдні заробак «бруднымі» складае 911 даляраў4

Адначасова дзве аварыі пад Мінскам, пацярпелі некалькі чалавек. Людзі кажуць пра зачараваны ўчастак трасы

«Пакуль не чуў, каб беларусаў дэпартавалі». Амерыканскі адвакат пра міграцыйную палітыку ЗША пры Трампе2

Купалаўскі тэатр прапаноўвае новую паслугу: цяпер там можна пабрацца шлюбам13

Крутога айцішніка, які вярнуўся з Грузіі, асудзілі па чатырох палітычных артыкулах10

У Амурскай вобласці Расіі разбіўся самалёт з 49 чалавекамі на борце

Два малыя браты атрымалі моцныя апёкі пры распальванні лазні

Ходзіць легенда, што Озі Осбарн адкусіў галаву жывому кажану. А што ж адбылося насамрэч?2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Пад Мінскам адбыўся магутны выбух на газавым трубаправодзе7

Пад Мінскам адбыўся магутны выбух на газавым трубаправодзе

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць