10.01 У шклоўскай калёніі а 10-й гадзіне мусіў распачацца працэс над Зьмітром Дашкевічам. Аднак пакуль у будынак не пусьцілі адваката Аляксандра Галіева. Каля калёніі сабралося чалавек 15: бацька Зьмітра Вячаслаў Дашкевіч, некалькі актывістаў, прадстаўнік амбасады ЗША і апэратар БТ.

10.40 Працэс у справе Зьмітра Дашкевіча працягнецца 9 лістапада а 9-й гадзіне.

Паседжаньне перанесенае паводле фармальнай прычыны. Паводле заканадаўства, абвінавачаны мусіць атрымаць паведамленьне пра прызначэньне судовага працэсу не пазьней як за 5 сутак да яго пачатку. Зьміцер Дашкевіч даведаўся пра дату паседжаньня 1 лістапада, і на сёньняшнюю раніцу поўных 5 сутак яшчэ не мінула.

Адвакат Галіеў бачыўся з Дашкевічам, паводле ягоных слоў, Зьміцер выглядае бадзёра, не хварэе.

Бацька ж Зьмітра настроены пэсымістычна:

«Не хачу быць злым прарокам, але, баюся, ўпаяюць Зьмітру па поўнай…»

***

Хлопца абвінавачваюць у парушэньні артыкулу 402 КК «Адмова альбо ўхіленьне сьведкі ад даваньня паказаньняў». Летам Зьміцер катэгарычна адмовіўся даваць паказаньні супраць сваіх сяброў з «Маладога фронту», у прыватнасьці супраць Івана Шылы. Паводле гэтага артыкулу Дашкевіч можа атрымаць яшчэ паўгоду турмы. За сталінскім часам за такое давалі да 25 гадоў лягераў.

Цяпер Зьміцер Дашкевіч адбывае паўтарагадовае зьняволеньне ў шклоўскай папраўчай калёніі. Яго асудзілі 1 лістапада 2006 г. за ўдзел у незарэгістраванай арганізацыі. На волю хлопец мусіў выйсьці 15 сакавіка.

ЗП

Process of Dashkevich. Photo by Julia Darashkevich
Падтрымаць Дашкевіча прыехалі актывісты "Маладога Фронту" з Магілёва, Менску і Салігорску
Process of Dashkevich. Photo by Julia Darashkevich
Вячаслаў Дашкевіч прыехаў на працэс сына са Старых Дарогаў. Але прысутнічаць на судзе яму не дазволілі
Process of Dashkevich. Photo by Julia Darashkevich
Process of Dashkevich. Photo by Julia Darashkevich
Чалавек, які называў сябе прадстаўніком выканкаму (зьлева), ні на крок не адыходзіў
ад в.а. намесьніка кіраўніка дыпляматычных місіяў амбасады ЗША Луіса Крышака (справа).
Усіх прысутных фільмавалі некалькі чалавек у цывільным
Process of Dashkevich. Photo by Julia Darashkevich
Адвакат Аляксандр Галіеў паведамляе прысутным пра перанос працэсу /td>
Process of Dashkevich. Photo by Julia Darashkevich
ВК-17, Шклоў

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0