Грамадства55

Прысуд Зьмітру Дашкевічу: 60 базавых велічыняў штрафу

У залю суду пусьцілі толькі адваката і прадстаўніка місіі АБСЭ. Нават бацька Зьмітра застаўся на вуліцы: "Абвінаваўчы прысуд ня робіць гонару ўладам, але гэта лепш, чым сядзець шэсьць месяцаў".

Глядзіце таксама фотарэпартаж Юліі Дарашкевіч з-пад сьценаў калёніі

Глядзіце таксама фотарэпартаж Юліі Дарашкевіч з-пад сьценаў калёніі

.

12:52. Як заявіў у камэнтары "НН" бацька палітвязьня Вячаслаў Дашкевіч: "Абвінаваўчы прысуд ня робіць гонару ўладам, але гэта лепш, чым сядзець шэсьць месяцаў. Каб сплаціць штраф, нам з жонкай давялося б прадаць усю гаспадарку. Але я перакананы, што выплаціць штраф дапамогуць сябры і знаёмыя Зьмітра, якіх у яго вельмі шмат".

Вячаслаў Дашкевіч таксама сказаў, што маці Зьмітра пакуль ня ведае пра прысуд, бо пакуль да яе не датэлефанаваліся.

У сваім апошнім Зьміцер яшчэ раз пацьвердзіў, што не зьбіраецца сьведчыць супраць сябе і сваіх сяброў.

Між іншым, Зьміцер Дашкевіч павінен выйсьці на воллю за дзесяць дзён да Дня волі, 15 сакавіка.

12.19. Судовы працэс аказаўся надзіва хуткім. Судзьдзя Кашкіна прызнала Зьмітра вінаватым у парушэньні артыкулу 402 КК, пакараўшы яго 60 базавымі велічынямі штрафамі (1 мільён 860 тысяч рублёў).

Падчас слуханьняў быў заслуханы адзін сьведка, які і дапытаў Зьмітра.

11.27. На працэс пусьцілі таксама прадстаўніка місіі АБСЭ, які перад гэтым накіраваў ліст з просьбай прысутнасьці на судзе міністру ўнутраных справаў Уладзімеру Навумаву.

Пад сьценамі турмы цяпер знаходзяцца каля 25 чалавек. Яны апранулі майкі з партрэтам Зьмітра Дашкевіча. Частка людзей стала ў кола і моліцца.

Журналіст тыднёвіка "Белорусы и рынок" Генадзь Барбарыч накіраваў запыт начальніку шклоўскай калёніі Валер'ю Ільюшэнку, каб журналістаў пусьцілі на працэс. Цяпер гэты запыт разглядае Дэпартамэнт па выкананьню пакараньняў. Ёсьць шанец, што прадстаўнікоў СМІ пусьцяць хаця б на агалошваньне прысуду.

10:09. Суд над Зьмітром Дашкевічам пачаўся. У быдынак калёніі пусьцілі толькі адваката Аляксандра Галіева. Адмовілі ў прысутнасьці на працэсе нават бацьку Зьмітра Вячаславу Дашкевічу, які зноў прыехаў у Шклоў са Старых Дарог.

Пад дзьвярыма турмы цяпер знаходзяцца дваццаці чалавек. Большасьць зь іх складаюць маладафронтаўцы і журналісты. Прыехаў прадстаўнік місіі АБСЭ, які дамагаецца прысутнасьці на судзе. Усіх прысутных здымаюць на камэру людзі ў цывільным.

***

У Шклове а 10-й раніцы пачаўся суд над маладафронтаўцам.

Суд над Зьмітром мусіў распачацца 6 лістапада, але быў перанесены з фармальнай прычыны. Паводле заканадаўства абвінавачаны мусіць атрымаць паведамленьне пра прызначэньне судовага працэсу не пазьней як за 5 сутак да яго пачатку. Зьміцер даведаўся пра гэта 1 лістапада і на раніцу 6 лістапада поўных пяць сутак не мінула.

Зьміцер Дашкевіч абвінавачваецца паводле арт. 402 КК «Адмова альбо ўхіленьне сьведкі ад даваньня паказаньняў». Летам Зьміцер катэгарычна адмовіўся даваць паказаньні супраць сваіх сяброў з «Маладога фронту», у прыватнасьці супраць Івана Шылы. Паводле гэтага артыкулу Дашкевіч можа атрымаць яшчэ паўгоду турмы.

Цяпер Зьміцер Дашкевіч адбывае паўтарагадовае зьняволеньне ў шклоўскай папраўчай калёніі. Яго асудзілі 1 лістапада 2006 г. за ўдзел у незарэгістраванай арганізацыі. На волю хлопец мусіў выйсьці 15 сакавіка.

Каментары5

 
Націсканне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

Цяпер чытаюць

Беларускі IT-мільярдэр Гурскі: Маю першую жонку забіў гемблер

Беларускі IT-мільярдэр Гурскі: Маю першую жонку забіў гемблер

Усе навіны →
Усе навіны

«Мой тэрмін паўнамоцтваў падыходзіць да канца». Ілан Маск пакідае адміністрацыю Трампа4

У беларускіх радзільнях бяруць у закладнікі немаўлят, якіх нарадзілі мігранткі, каб спагнаць з бацькоў грошы? Разбіраемся13

Мядзведзеў расказаў, колькі расіян падпісалі вайсковыя кантракты, і моцна разышоўся з Пуціным1

У Францыі дзіцячы хірург гвалціў пацыентаў, калі яны былі пад наркозам5

Сілавікі прыйшлі ў «Вячэрні Бабруйск», «Бабруйск Інфо» і «Вольнае Глыбокае»8

Жанчына паскардзілася, што кіроўца аўтобуса не адчыніў ёй дзверы, хоць яшчэ не паехаў. Але ці абавязаны?2

Гігін анансаваў кардынальную змену выгляду будынка Нацыянальнай бібліятэкі16

Трамп: На працягу двух тыдняў стане ясна, ці водзіць нас Пуцін за нос14

Расія прапануе ўкраінцам сустрэцца 2 чэрвеня11

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Беларускі IT-мільярдэр Гурскі: Маю першую жонку забіў гемблер

Беларускі IT-мільярдэр Гурскі: Маю першую жонку забіў гемблер

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць