Бацька Майкла М'юкэйсі (Мукасей) нарадзіўся пад Баранавічамі.

Джордж Буш вылучыў кандыдатуру 66‑гадовага М’юкейсі ў сярэдзіне верасьня. М’юкэйсі 18 гадоў адпрацаваў судзьдзёй у Паўднёвай акрузе Нью‑Ёрку і выносіў вэрдыкты па справах тэрарыстаў.
У новага генпракурора — беларускія карані. Ён нарадзіўся 28 ліпеня 1941 г. у Нью‑Ёрку. Сярэднюю адукацыю атрымаў у артадаксальнай габрэйскай школе Рамаз на Манхэтэне. Бацька Мукасея/М'юкэйсі нарадзіўся і вырас пад Баранавічамі.
Па сканчэньні Калюмбійскага ўнівэрсытэту і школы права Ельскага ўнівэрсытэту Майкл М'юкэйсі заняўся адвакацкай практыкай. Пасябраваў з будучым мэрам Нью‑Ёрку Рудольфам Джуліяні — тады маладым адвакатам. Джуліяні, узначаліўшы пракуратуру Нью‑Ёрку, зрабіў М'юкэйсі сваім памочнікам.
Дарэчы, пасьля таго як Джуліяні ўступіў у барацьбу за фатэль прэзыдэнта ЗША, М’юкэйсі з сынам Маркам далучыліся да яго выбарчага штабу ў якасьці дарадцаў па юрыдычных пытаньнях.
Каментары