«Калі нам у сябе не павышаць цану, а ў Расіі будуць у 2,5 раза тавары даражэйшыя, адбудзецца тое, што было 7‑8 гадоў таму, калі з нашай краіны ўсё вывезьлі».
Рост цэн у Беларусі павінен быць кампенсаваны павышэннем пенсій і зарплат. Аб гэтым заявіў сёння Аляксандр Лукашэнка ў час вырашэння кадравых пытанняў, паведамілі ў прэс‑службе прэзідэнта.
«Сёння мы можам спакойна знівеліраваць гэту сітуацыю, — перакананы Аляксандр Лукашэнка. — Але цяпер склаліся унікальныя абставіны, калі попыт на беларускую прадукцыю вялікі, асабліва на прадукцыю сельскай гаспадаркі, прамысловасці».
«Хто перашкаджае больш вырабляць і прадаваць? Ніхто! Хто перашкаджае крыху большую цану ўзяць за гэту прадукцыю? Таксама ніхто. Я ж не гавару, што ў нас павінна быць сусветная цана — нам да яе яшчэ далёка. Насельніцтва, вядома, разумее: рост цэн на малако, хлеб і іншыя тавары ідзе не таму, што ў нас не хапае прадукцыі. А таму што ў краінах вакол Беларусі цэны выраслі. Калі нам у сябе не павышаць цану, а ў Расіі будуць у 2,5 раза тавары даражэйшыя, адбудзецца тое, што было 7‑8 гадоў таму, калі з нашай краіны ўсё вывезлі. Пачаўся ўжо адток прадуктаў харчавання. З’явіліся спекулянты: тут купляюць — у Расіі перапрадаюць. І ў свеце, у Еўропе таксама цэны ўзняліся», — адзначыў кіраўнік дзяржавы.
Паводле БЕЛТА
5 каментароў
падпісацца на каментары
чытаць каментары праз RSS
Гутняк напiсаў(ла)
Лiстапад 16, 2007 у 0:36
І як гэта ён забыў сказаць, што народ хадзіў да яго і крыкам прасіў: "Ну ўздыміце цэны, ну хутчэй!"? :)
Здалёк напiсаў(ла)
Лiстапад 16, 2007 у 2:15
«рост цэн на малако, хлеб і іншыя тавары ідзе не таму, што ў нас не хапае прадукцыі.»
Ага, дык калі ўсяго гэтага - заваліся, і проста сабекошты вырабу ў Беларусі - ніжэйшыя, тады няхай бы спэкулянты ці самі вытворцы вязлі перапрадавалі ў тую-ж Расею ці куды яшчэ. І прывозілі бы ў Беларусь замежную валюту. Можна ўвясьці яшчэ экспартнае мыта на харчаваньне для папаўненьня дзяржбютжэту. Усім павінна было бы быць выгодна: для спэкулянтаў і вытворцаў магчымасьць падзарабіць, для дзяржавы ўмацаваньне стабільнасьці белрубля і мытныя сборы ... :-) Аднак нешта ў эканоміцы Кіраўніка Дзяржавы канцамі не сыходзіцца...
wint напiсаў(ла)
Лiстапад 16, 2007 у 10:06
2Здалёк
Вы, як зь Месяца звалiлiся. Колькi тыдняў таму стаяў лямант, што ў крамах няма малака, бо вытворцы пабеглi за даўгiм рублем i павезьлi ўсе малочныя вырабы за мяжу. Давялося абмяжоўваць экспарт. Зараз вы пiшаце пра тое, каб усе вывезьцi. У такiм разе вы будзеце есьцi дарагое i дрэннае расейскае, зробленае з беларускага, якое будзе вывезенае ў Маскву. Думайце. Я ўжо прыводзiў прыклад Украiны, якая таксама абмяжоўвала экспарт дзеля насычэньня свайго рынку. А iм пэўна таксама валюта патрэбная.
Слаўка напiсаў(ла)
Лiстапад 16, 2007 у 10:42
Ну проста на вачах разумнее! Глядзiш, яшчэ праз трынаццаць год зразумее i неабходнасць нацыянальнага адраджэння.
кастусь напiсаў(ла)
Лiстапад 16, 2007 у 18:49
Як заўсёды пустая балбатня. Чаму б не павысіць цены калі даяркі атрымліваюць заработную плату па 800000 руб., а колькі ж тады атрымліваюць урачы, настаўнікі, акадэмікі? Дзякуй Рыгоравічу, мы не ведалі, што нам так добра жывецца!
падпісацца на каментары
чытаць каментары праз RSS