Усяго патроху
абноўлена гутаркай | 28 каментароў | 10:05, 16 лiстапада 2007


Ксенія Авімава

На міжнародным конкурсе блоґаў The Best of Blogs былі названыя найлепшыя інтэрнэт‑дзёньнікі 2007 году. Пераможцам у галоўнай намінацыі «Найлепшы блоґ» стаў беларускі праект «Фотаграфаманства», які вядзе карыстальніца LiveJournal’a ak-bara — 23‑гадовая журналістка зь Менску Ксенія Авімава.

«Гэта для мяне проста пляцоўка, дзе я выкладаю свае аматарскія фатаграфіі», — сказала Ксенія ў інтэрвію «Нямецкай хвалі».

На думку сябры міжнароднага журы Антона Носіка,

«блоґ 23‑гадовай беларускай дзяўчыны, якая праз чорна‑белыя фатаграфіі расказвае пра жыцьцё вакол яе, выбраны ў тым ліку й тымі сябрамі журы, хто не ўяўляе сабе, дзе знаходзіцца Беларусь — таму што ён, напэўна, вельмі ўцямна перадаў некаторыя настроі й сьветаадчуваньні».

Сябра журы з Францыі Жыль Кляйн выказаў такое меркаваньне:

«Гэты блоґ дае ўяўленьне пра Беларусь, краіну, якая мала цікавіць сусьветныя СМІ, безь непатрэбнага ў дадзеным выпадку тэксту. Я знаходжу гэта асабліва цікавым, бо палітычна не абцяжараны й нагэтулькі чалавечны, цёплы погляд прыносіць асаблівае эстэтычнае задавальненьне. Гэта проста праца на дакумэнтальным матэрыялам. Я ня думаю, што за гэтымі чорна‑белымі здымкамі хаваецца нейкае крытычнае пасланьне. Глядач бачыць простую абыдзённасьць, зь ейнымі ўзьлётамі й падзеньнямі, якая ёсьць у кожнай краіне».

У намінацыі, заснаванай праваабарончай арганізацыяй «Рэпарцёры бязь межаў», перамогу здабыў блоґ Jotman. Гэты блоґ вядзе дасьведчаны аўтар вядомы яшчэ па асьвятленьні падзей 2006 году ў Тайляндзе. Цяпер блоґер засяродзіў сваю ўвагу на Бірме, дзе ў сутыкненьнях з ваеннай хунтай гінуць мірныя жыхары. Важнай адметнасьцю ёсьць тое, што гэты аўтар заўжды вядзе свой сеціўны дзёньнік наўпрост зь месца падзеі.

Найлепшым жа блоґам на расейскай мове быў названы часапіс /dev/karlson/mind.log карыстальніка LJ kitya.

Арганізатарам конкурсу «The Best of Blogs» выступіла «Нямецкая хваля».

Паводле Deutsche Welle

І мне цікава, як рэагуюць іншыя на гэты погляд.

Ксенія Авімава: Я працую журналістам у газэце «Беларусы і рынак», жыву ў Менску, мне 23 гады. Што заахвоціла мяне распачаць блоґ? Напэўна, тое, што гэта модна. Багата маіх знаёмых вядуць блоґі, у тым ліку й на плятформе Livejournal. Мне стала цікава, і я вырашыла завесьці свой праект. Доўгі час я пісала выключна для сябе, а потым мне захацелася паказаць шматлікія свае фатасэсіі людзям, каб яны маглі іх ацаніць і пракамэнтаваць.

— Якое месца займае блоґ у вашым жыцьці?

— Гэта для мяне проста пляцоўка, дзе я выкладаю свае аматарскія фатаграфіі. Бадай, гэта маё хобі. Гэта дае мне стымул для таго, каб я фатаграфавала. Думаю, так усё застанецца і ў будучыні. Я хачу фатаграфаваць лепей і спадзяюся, што сярод чытачоў майго блоґа знойдзецца які‑кольвек крытык, які зможа мне параіць, што трэба зрабіць для таго, каб мае фатаграфіі былі лепшымі. Гэта было б файна.

Дагэтуль крытычных камэнтароў было вельмі мала. Я ня ведаю, чаму. Апроч таго, мне цікавая рэакцыя людзей на мае фатаграфіі, гэта мой погляд на сьвет. І мне цікава, як рэагуюць іншыя на гэты погляд.

— Ці зьвязаны якім-небудзь чынам гэты блоґ з вашай прафэсіяй?

— Хутчэй, гэта неяк зьвязана з тым, кім я хачу быць. Я хачу быць фотакарэспандэнтам, і блоґ для мяне — гэта проста пляцоўка для трэніроўкі. Я тэкставы журналіст, але хачу памяняць сваю спэцыялізацыю. То бо гэта зьвязана з маімі прафэсійнымі памкненьнямі.

— Запісы ў вашым блоґу суправаджае вялікая колькасьць камэнтароў. Чым вы гэта тлумачыце?

— Я думаю, што мой блоґ уваходзіць у частку такой невялікай сацыяльнай сеткі, якая даволі прыхільна ставіцца да сваіх удельнікаў. Я не сустракаю ў сваім блоґу хамскіх камэнтароў, як гэта бывае ў многіх іншых. Людзі, якія чытаюць мой блоґ, відаць, проста цікавяцца тым, што я раблю, цікавяцца мною як чалавекам.

— Дзе яшчэ публікуюцца вашыя фатаграфіі? І дзе вы іх публікавалі раней, да зьяўленьня блоґаў?

— Сем гадоў таму я пісала рэпартаж пра адзін канцэрт і прапанавала ілюстраваць яго сваімі фатаграфіямі. Яны былі апублікаваныя, але гэта было вельмі даўно, і пасьля гэтага я больш не друкавалася як фотажурналіст.

— Чаму вы выбралі плятформу Livejournal?

— У Беларусі гэта самая папулярная плятформа для дарослых блоґераў, я маю на ўвазе людзей у веку 18 гадоў і старэйшых. Багата якія мае знаёмыя карыстаюцца гэтай плятформай.

— Ці чытаеце вы самі іншыя блоґі? Хто вашыя ўлюбёныя блоґеры?

— Так, у мяне ёсьць фрэнд‑стужка. Мне вельмі падабаюцца расказы аўтара блоґу «7 кароў» — таксама на плятформе Livejournal. Мне падабаюцца фатаграфіі ў блоґу «365 дзён у годзе», ягоная канцэпцыя падобная да канцэпцыі майго блоґу: кожны дзень аўтар выкладае па адной фатаграфіі, якую ён зрабіў у гэты дзень. Чытаю й іншыя блоґі.

— Ці існуюць якія‑небудзь адметнасьці, уласьцівыя блаґасфэры ў Беларусі?

—Так, у нас вельмі мала незалежных газэт і інтэрнэт‑плятформаў, дзе можна выказаць своё пункт гледжаньня, і вельмі многія блоґеры — менавіта дарослыя людзі, якім больш за 20 гадоў — вядуць блоґі. Вельмі часта гэтыя блоґі — палітызаваныя. Вядуць блоґі на плятформе Livejournal і некаторыя апазыцыйныя палітыкі, каб выказаць свой пункт гледжаньня й прывабіць патэнцыйных прыхільнікаў.

Гутарыла Вольга Сасьніцкая, Deutsche Welle

Падзяліцца навіной:         
28 каментароў падпіска на каментары   каментары праз RSS  
omu напiсаў(ла) Лiстапад 16, 2007 у 10:30
Ай да малайчына дзяўчо!!!!!!!!
ШЧЫРЫЯ ВІНШАВАНЬНІ!!!!!
І "Рэпарцёры" таксама малайцы, што нармальнае стрыт-фота ўшанавалі, а ня жудасы кшталту WPP!

Можа, хоць гэты выпадак падштурне нашых друкароў выдаваць ня толькі пэйзаж і архітэктуру, але й жанр з рэпартажкай!
czyk напiсаў(ла) Лiстапад 16, 2007 у 10:39
віншую.
гэта рэальна найлепшы блог у Беларусі,
радасна даведацца, што ня толькі ў Беларусі.
omu напiсаў(ла) Лiстапад 16, 2007 у 11:43
Але як шкада, што цалкам па-расейску!
Ну што зробіш, калі нават журналістка ня жадае весьці дзёньнік па-наску! Вядома, лепш было б рабіць па-беларуску, але баюся, што ў гэтым выпадку там былі б адныя спрэчкі! :)))))))))
darashkevich to czyk: напiсаў(ла) Лiстапад 16, 2007 у 13:00
pa umovax DW u konkurse ne mahli udzelnichac belaruskamounyja blohi :((
omu напiсаў(ла) Лiстапад 16, 2007 у 14:00
Так?!! Вось гэта сапраўды шкада!

ЖЖ ніколі не карыстаўся, таму цяжка судзіць аб пераваге менавіта гэтага дзёньніка. Што да здымкаў - лічу, аўтарка сама добра разумее, што гэта не АКБ, ня Мухін і ня Дашэўскі, а хутчэй нешта кшталту снапшотаў Стыгнеева. Ёсць прастора для творчага росту, чаго ёй і пажадаем!
Балахонаў напiсаў(ла) Лiстапад 16, 2007 у 14:01
2 darashkevich пра DW:
адразу ўспамінаецца назва адной песьні НэйраДзюбеля з новага альбома
pranciszak напiсаў(ла) Лiстапад 16, 2007 у 14:34
A szto za dyskryminacyja z movaj?
akbara напiсаў(ла) Лiстапад 16, 2007 у 14:38
2omu:
Я думаю по-русски, разговариваю по-русски. И думаю, что меня понимают. :)
А вообще я считаю, что есть гораздо более интересные блоги в байнете. Например, Юлии Дорошкевич. Мне жаль, что она не смогла участвовать в конкурсе: думаю, шансы победить были бы очень высокими.
to daraskevic ad sidla напiсаў(ла) Лiстапад 16, 2007 у 14:57
ot za hetaja niameckaja xvala...z samaga pacatku kazali, sto jana belaruskamounym bokam vylezie!:) ...mo na ix skargu napisac ixnym fundataram? :) ja calkam surjozna...Julia ne perazyvaj, usio adno takoga jak u ciabe bloga u Belarusi niama. A lepej, pasprabuj paru radkou pa-angelsku vystauliac (fotki-ta perakladac ne treba:)...i mozna tady u sapraudnyx miznarodnyx konkursax udzelnichac'...sto tam taja niameckaja xvalia...
Muzhyk-shavinist напiсаў(ла) Лiстапад 16, 2007 у 16:44
"...И думаю, что меня понимают..." сказала так як думала, а цi думала? Мне здаецца ўся гэтая фатаграфiя не ад галавы, але ад пачуццяў, ад адчуванняў навакольнага свету. Беларускага свойскага свету. А каб яшчэ аўтарка i думала...
Якая ў яе там грамадзянская пазiцыя?!
На пачуццях яшчэ шмат што можна выцягнуць, а беларуская мова - ды гарыць яна...
Поспехаў, чараўнiца!
omu напiсаў(ла) Лiстапад 16, 2007 у 17:13
> Я думаю по-русски, разговариваю по-русски.

Але, пав. Ксения, Вы беларуская журналістка, а гэта, згадзіцеся, абавязвае!
Пескавацінскі напiсаў(ла) Лiстапад 16, 2007 у 17:51
Не ну во народ! Не каб парадавацца за посьпех зямлячкі, дык дастаюць свае штангенцыркулі й пачынаюць замяраць звонкасьць "дзе" і густасьць "чаго". Усе мы беларусы, якой мовай ні паслугаваліся б. Тым больш, калі такой унівэрсальнай мовай фота.
sidla напiсаў(ла) Лiстапад 16, 2007 у 18:15
oj, zabylasia pavinsavac ziamlacku:) Pospexau, Ksenija!
За Беларусь! напiсаў(ла) Лiстапад 16, 2007 у 18:45
2 ому., мужык і г.д. Гэта прыватны блог, i хто забараняе мужыку ці ому стварыць нешта лепшае ''на правільнай мове''? Ці тарашкевіцай ўсе таленты і абмяжоўваюцца?
А блог ак-бары - сапраўды супер, Рэд., даёш ак-бару ў НН!
Дымша напiсаў(ла) Лiстапад 16, 2007 у 19:41
Нямецкую хвалю апанавалі зацятыя беларусафобы. І раптам вышэйпададзенае інтэрвію ды па-беларуску. А мо' гэта нашаніўцы пераклалі?
verasen напiсаў(ла) Лiстапад 16, 2007 у 19:52
Шкада канечне, што жж на рускай мове((
akbara напiсаў(ла) Лiстапад 16, 2007 у 21:35
2omu:
Сколько себя помню, всегда поступала наперекор тому, что "обязывает".
darashkevich to sidlia: напiсаў(ла) Лiстапад 16, 2007 у 22:29
ja ne zusim toje xacela skazac, i uzh tym bolsh ne perazhyvaju :) heta zauvaha byla da vyrazu "lepshy bloh u Belarusi". prosta ja da taho, shto u konkursie moh udzelnichac tolki adzin sehment belaruskix blohau, a nia use belaruskija. Napryklad, liankevich sa svaimi ch\b fotkami, jakija ja navat paraunouvac nia budu :) udzelnichac nia moh :(( zrazumela?
Дзед напiсаў(ла) Лiстапад 16, 2007 у 22:37
Ксеня, забі на гэтых псэўдапатрыётаў. Ты сапраўды лепшая :)
Kažemaks напiсаў(ла) Лiстапад 16, 2007 у 22:44
"На міжнародным конкурсе блоґаў The Best of Blogs былі названыя найлепшыя інтэрнэт‑дзёньнікі 2007 году."

Найлепшыя сярод якіх? Ужо высьветлілася, што расісты з DW не разглядалі ў якасьці прэтэндэнтаў усе блогі. Дык што за крытэры вылучэньня? І дзе пра тое напісана?

І самае галоўнае: якія яшчэ мовы варта ўвесьці ў якасьці абавязковых для выкладаньня на ўроках талеранцыі ў нямецкім парляманце? :))
Палівач напiсаў(ла) Лiстапад 16, 2007 у 23:16
"Ксеня, забі на гэтых псэўдапатрыётаў. Ты сапраўды лепшая :)"

Вы, як тыя чорна-белыя фатаграфіі. Для Вас можа і лепшая, для кагосьці нумар -наццаць. А мне наогул па-барабану, бо для мяне не важна, што яна беларуска - для мяне важней, каб гэта быў чалавек блізкай культуры, няхай ён хоць з эскімоскай крывёю будзе, а не беларускай.
akbara напiсаў(ла) Лiстапад 17, 2007 у 0:00
2darashkevich:
Можно я свои пять копеек вставлю? За рассуждениями о языке и фотографиях вы забыли одно: конкурс проводился не среди фотографов (где я была бы в пролёте однозначно) и даже не среди фотоблогеров. А среди блогеров. Просто блогеров. Мой язык -- фото. Я не умею говорить на нём. Пока, надеюсь.
И на конкурсе оценивались не фото, а блоги. У моего блога есть концепция, пускай и криво реализованная. Вот это и оценивалось.
Дымша напiсаў(ла) Лiстапад 17, 2007 у 0:39
Блакітная мара швабаў -- далучыць Беларусь да Расеі. Каб не было праблемаў з траспартаваньнем энэрганосьбітаў. Таму ўсе іхныя захады -- як у галіне эканомікі, так і ў галіне культуры трэба разглядаць у рэчышчы гэтай інтэнцыі.
darashkevich to akbara: напiсаў(ла) Лiстапад 17, 2007 у 23:38
Мілая Ксенія! Ну што Вы так адразу нэрвуецеся? Я ж не пра Ваш блог, а зусім пра іншае. Вы не зразумелі. А так - вельмі рада за Вас, віншую! :)
Razgovorka напiсаў(ла) Лiстапад 19, 2007 у 18:00
Мне вельмі прыемна, што такая таленавітая дзеўчына ў маіх сябрах.
Хай усе будзе добра.
Толькі сення даведалася.
Віншую.
omu напiсаў(ла) Сьнежань 1, 2007 у 18:20
Выпускніцу факультэту журналістыкі БДУ Ксенію Авімаву прымушаюць заплаціць дзяржаве грошы за тое, што яна адмаўляецца працаваць паводле разьмеркаваньня ў валожынскай раённай газэце “Працоўная слава”. Нядаўна Ксенія стала вядомай дзякуючы перамозе на міжнародным конкурсе “Найлепшы блог”. Цяпер зь яе спаганяюць 22 мільёны рублёў (болей за 10 тысячаў даляраў)...

Далей глядзі тут: http://www.pbnf.org/index.php?index=2&id=2427

Michal Zaleski напiсаў(ла) Сьнежань 1, 2007 у 19:33
Ня трэба блытаць рэальнае жыцьцё аўтара з тым жыцьцём ў якім ён жыве у сваіх творах.
omu напiсаў(ла) Сьнежань 1, 2007 у 20:25
Скандал для журналіскі - найлепшая рэкляма! Далёка пойдзе.

Але што цікава: слова "журнал" у беларускай няма, а журналістыка з журналістамі ёсьць. Ці існуе адпаведны назоўнік? Нешта кшталту пісьнярства й пісьняроў з пісьняркамі?
  падпіска на каментары   каментары праз RSS  
Дадаць каментар (прэмадэрацыя)

Націсканьне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

Спам-фільтар: увядзіце ўсе лікі без прабелаў (напр. 15091974), каб даслаць каментар.

Самае чытанае
Рэдакцыя рэкамендуе
Апошнія абмеркаванні
Люты 2010г.
Пн Аў Ср Чц Пт Сб Нд
1 2 3 4 5 6 7
8 9 10 11 12 13 14
15 16 17 18 19 20 21
22 23 24 25 26 27 28
© МФВГ "Наша Нiва". Усе правы абароненыя. Выкарыстанне матэрыялаў дазваляецца пры ўмове спасылкі (для інтэрнэт-рэсурсаў - гiперспасылкi) на "Нашу Нiву" Кантакт з Рэдакцыяй: форма зваротнай сувязі; электронная пошта: nn@nn.by; тэлефоны: +375 17 284-73-29 (тэл./факс), +375 29 613-32-32 (Velcom), +375 29 707-73-29 (МТС).