Культура55

Канстанцін Тызэнгаўз вярнуўся ў Жалудок

У нядзелю на касьцёле ў Жалудку Шчучынскага раёна ўрачыста адчынена памятная шыльда ў гонар заснавальніка беларускай арніталёгіі Кастуся Тызэнгаўза.

У нядзелю на касьцёле ў Жалудку Шчучынскага раёна ўрачыста адчынена памятная шыльда ў гонар заснавальніка беларускай арніталёгіі Кастуся Тызэнгаўза. Мясцовыя ўлады адмовіліся ад сумеснага ўдзелу ў імпрэзе, а тутэйшыя людзі, нават старэйшга ўзросту, амаль ніхто нічога ня ведаў пра радаслоўную Тызэнгаўзаў.

Я слухаю імшу ў касьцеле, будаўніцтва якога некалькі стагодзьдзяў таму фундаваў знакаміты род Тызэнгаўзаў. Пераважна сталыя людзі, дзеці. Касьцёл уражвае эўрапэйскай веліччу, нягледзячы на тое, што знаходзіцца ў невялікім мястэчку.

У скляпеньнях гэтага касьцёлу спачываюць рэшткі большасьці Тызэнгаўзаў, але тут няма рэшткаў Кастуся Тызэнгаўза, заснавальніка беларускай арніталёгіі, які быў народжаны й пахаваны ў Жалудку (1786‑1853 г.г.).

Ксёндз Ян адкрывае шыльду Кастуся Тызэнгаўза й кажа прыхажанам, што да іх прыехалі людзі з усяе Беларусі, каб распавядаць мясцовым жыхарам аб вялікім вучоным, які нарадзіўся ў Жалудку. Ён з жалем заўважае, што тутэйшыя людзі ня маюць часу на тое, каб чытаць кніжкі.

Шыльда ў гонар Кастуся Тызэнгаўза выканана на чырвоным граніце ў Польшчы па эскізе гарадзенца Ігара Варкулевіча на заказ гарадзенскіх арнітолягаў.

Зьміцер Вінчэўскі, паведаміў, што сродкі на яе ўсталяваньне зьбіралі ня толькі аматары птушак Беларусі, але й многіх эўрапэйскіх краінаў. Ён згадвае, што яе планавалі ўсталяваць яшчэ летась да 220‑годзьдзя яго нараджэньня, але не атрымалася.

Пасьля адкрыцьця шыльды ксендз ізноў запрашае людзей у касьцёл, каб яны паслухалі лекцыю пра гісторыю рода Тызэнгаўзаў.

Пытаюся ў дзяўчыны, што яе прывяло сёньня да касьцёла ў Жалудку.

Дзяўчына: «Я прыехала сюды са Слоніма таму што ведаю, што сёньня ў Беларусі адбываецца вельмі важная падзея. Гэты чалавек зрабіў велізарны ўнёсак у нашу гісторыю, беларускую арніталягічную навуку. Мы ня можам не ушанваць ягоную памяць. Мы абавязаны гэта зрабіць».

Загадчык кафедры агульнай экалёгіі БДУ Васіль Грычык распавядае ў касьцеле прыхаджанам пра Кастуся Тызэнгаўза й значэньне ягонай асобы для беларускай навукі.

Грычык: «Справа ў тым, што якраз у працах Тызэнгаўза мы знаходзім канкрэтныя зьвесткі пра тое, якой была прырода Беларусі ў першай палове ХІХ стагодзьдзя. Тое, што ён зафіксаваў у сваіх працах, зараз як цэлы сапраўдны кладзец. Мы можам гэта супастаўляць з тым, што ёсьць зараз і рабіць канкрэтныя навуковыя вывады».

Адзін з арганізатараў урачыстасьці гарадзенскі арнітоляг, Зьміцер Вінчэўскі, распавядаў мне, што начатку планавалася правесьці гэтае мэрапрыемства сумесна з уладамі, былі разасланыя нават запрашэньні ў сельсавет і райвыканкам, але ў апошні момант тыя адмовіліся ад удзелу.

Зьміцер Вінчэўскі распавёў прыхаджанам і акалічнасьці сьмерці Канстанціна Тызэнгаўза. У 1853 годзе, пасьля таго, як ён вярнуўся з Парыжа моцна хворым, яму ўдалося праз адкрытае вакно яшчэ пачуць сьпевы прыляцеўшых жаўрукоў, але пасьля гэтага ён памёр. Яго пахавалі ў Жалудоцкім касьцеле.

Вінчэўскі: «Нядаўна высьветлілася, што ягоныя парэшткі з Жалудка перавёз ў Ракішкі (адзін з маёнткаў Тызэнгаўзаў зараз на тэрыторыі Літвы) ягоны сын. І зараз Кастусь Тызэнгаўз пахаваны ў касьцеле сьвятога Мацьвея ў Літве на мяжы з Латвіяй».


Ксёндз Ян урачыста адчыняе шыльду памяці К.Тызэнгаўза.

Радыё Свабода

Каментары5

 
Націсканне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

Цяпер чытаюць

Навуковец распавёў пра геалагічныя загадкі Беларусі: іртуць з зямлі і кратар ад падзення метэарыта, які знішчыў усё жывое ў радыусе тысяч кіламетраў1

Навуковец распавёў пра геалагічныя загадкі Беларусі: іртуць з зямлі і кратар ад падзення метэарыта, які знішчыў усё жывое ў радыусе тысяч кіламетраў

Усе навіны →
Усе навіны

Што апранаць у самалёт, а што — ні ў якім разе: парады сцюардэсы5

«Рак проста здараецца. Ніхто ў ім не вінаваты»22

Навукоўцы Акадэміі навук назвалі справядлівую цану на беларускую бульбу9

У В'етнаме каралеву прыгажосці арыштавалі за падман з цукеркамі

Затрымалі 11 менеджараў сеткі сэканд-хэндаў «Адзенне з Еўропы»6

Пад Мінскам з'явіцца новая дарога. Яе кошт ацэньваецца ў мільён долараў2

Ветэрану з Гродна 97 гадоў — у 1945-м ахоўваў мост пад Ніжнім Ноўгарадам, а пасля вайны змагаўся з «бандэраўцамі»26

Анархісту ў Расіі далі 16 гадоў за падпал ваенкамата. Ён збег у Бішкек, яго злавілі і дэпартавалі

Брусэль плануе скараціць дыпперсанал у Беларусі11

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Навуковец распавёў пра геалагічныя загадкі Беларусі: іртуць з зямлі і кратар ад падзення метэарыта, які знішчыў усё жывое ў радыусе тысяч кіламетраў1

Навуковец распавёў пра геалагічныя загадкі Беларусі: іртуць з зямлі і кратар ад падзення метэарыта, які знішчыў усё жывое ў радыусе тысяч кіламетраў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць