Грамадства
18 каментароў | 13:39, 27 лiстапада 2007


Аляксандар Лагвінец

Нямецкі фонд імя Гайнца Шварцкопфа «Маладая Эўропа» уганараваў «Прэміяй Эўропы» 2007 году беларуса Аляксандра Лагвінца. Малады беларускі выкладчык паліталёгіі адзначаны за дасягненьні ў наладжваньні лепшага паразуменьня паміж Беларусьсю й Эўрапейскім Зьвязам.

Гэта прэмія прысуджаецца з 2003 году арганізацыі альбо прыватнай асобе, якая адмысловым чынам паспрыяла эўрапейскай згодзе й інтэграцыі Эўропы, а таксама яе мірнай і адказнай ролі ў сьвеце. Сярод ляўрэатаў гэтай узнагароды Карла дэль Понтэ, галоўны пракурор трыбуналу па злачынствах у былой Югаславіі, Навід Кермані, іранскі навуковец і дысыдэнт, Дзітэр Косьлік, дырэктар Міжнароднага Бэрлінскага кінфэстывалю.

Сам Фонд імя Гайнца‑Шварцкопфа «Маладая Эўропа» быў створаны ў 1971 годзе дзеля падтрымкі дзейнасьці на карысьць адзінай Эўропы й прамоцыі эўрапейскай інтэграцыі. Штогод фонд супольна з Эўрапейскім парлямэнтам вызначае «Маладога эўрапейца году». У сваю чаргу «маладыя эўрапейцы году» прысуджаюць «Прэмію Эўропы». У гэтым годзе іх выбар спыніўся на выкладчыку‑палітолягу й грамадзкім дзеячы зь Беларусі.

Вось як тлумачыць гэты выбар Давід Штулік, ляўрэат узнагароды «Малады эўрапеец 1997 году», які быў чальцом журы, што выбірала ляўрэата «Прэміі Эўропы» сёлета:

«Працяглы час эўрапейская супольнасьць не зьвяртала ўвагі на Беларусь з увагі на палітычныя цяжкасьці двухбаковых дачыненьняў. Сытуацыя зараз мяняецца, дзякуючы беларусам з эўрапейскімі поглядамі, якія не перастаюць паўтараць, што Беларусь зьяўляецца часткай Эўропы. Іх праца знаходзіць водгукі й прызнаньне ў Эўропе».

Уладзімер Глод, Radio Free Europe / Radio Liberty

Падзяліцца навіной:         
18 каментароў падпіска на каментары   каментары праз RSS  
odirom напiсаў(ла) Лiстапад 27, 2007 у 14:30
Спадар Аляксандр - шчырыя віншаваньні! Ад мяне і ад усёй Академіі ў Пултуску! Поспехаў.
Ігар напiсаў(ла) Лiстапад 27, 2007 у 14:42
Віншуем!
братка напiсаў(ла) Лiстапад 27, 2007 у 15:27
Віншую! цудоўна, што такія людзі прасоўваюць у нас ідэі эўрапейскай інтэграцыі!
Алесь Таўстыка напiсаў(ла) Лiстапад 27, 2007 у 15:40
Вельмі прыемна было даведацца пра такую навіну.Ганаруся тым, што маю такога сябра! Шчырыя віншаванні і поспеху ў працы! З такімі людзьмі мы пераможам!
Ліс напiсаў(ла) Лiстапад 27, 2007 у 15:53
Віншаванні з ўзнагародай! Яшчэ больш плённай працы на карысць Бацькаўшчыны!
Дэмакрат напiсаў(ла) Лiстапад 27, 2007 у 16:16
Тое што Давід Штулік, з'яўляецца добрым сябрам А.Лагвінца, гэта ўсе ведаюць. Так што рука-руку мые.

Яны ў Руху зусім нічога не робяць толькі прэміі атрымліваюць, то Мілінкевіч кожны месяц ездзіць па грошы на Захад, цяпер Лагвінец пачаў.

Ім добра, а для грамадства як было так і застаецца ўсё без зменаў.
Ad studentau EHU напiсаў(ла) Лiстапад 27, 2007 у 16:48
Sardecznyja vinszavanni!!!
Дурань напiсаў(ла) Лiстапад 27, 2007 у 17:10
Беларусь у Еўропу - зараз гэта стрыжань палітыкі!
neijkaja dziauczynka напiсаў(ла) Лiстапад 27, 2007 у 18:05
Віншую!
Вельмі прыемна мне было працаваць з А.Л.. Сумленны і працавіты чалавек.
За такімі палітыкамі будучыня нашай Беларусі!
Стэсік Станіслаў напiсаў(ла) Лiстапад 27, 2007 у 18:11
Вялікі дзякуй за навіну!Алесь,вялікі дзякуй Вам!Я вельмі ганаруся такім сябрам як Вы!
Жыве Беларусь!!!
Сяржук напiсаў(ла) Лiстапад 27, 2007 у 18:50
Гэтую прэмію меў атрымаць іншы беларускі палітык. Мілінкевіч параіў свайго дараццу, вось і атрымаў спадару Лагвінец.
За дасягненні ў наладжванні лепшага паразумення паміж Беларуссю й Эўропай гэтую прэмію можна болоб даць напрыклад Лялькову і іншым праеўрапейскім маладым палітыкам.
Руды Тамаш напiсаў(ла) Лiстапад 27, 2007 у 19:01
Нічога не маю супраць Лагвінца, разумны дзядзька. Шкада толькі, што нават разумныя людзі ахвотней карыстаюцца гатовымі штампамі мыслення, чым думаюць незалежна. Еўрапейскія каштоўнасці - вельмі важныя для Беларусі, але не варта ўспрымаць іх праз прызму ЕЗ і Брусэля, дзе ад той еўрапейскасці засталіся хіба слёзы.
іван напiсаў(ла) Лiстапад 27, 2007 у 19:17
Віншуем!
Аляксандар Папко напiсаў(ла) Лiстапад 28, 2007 у 0:32
Шчырыя віншаваньні! Посьпехаў Вам!

Жадаю усім зьдзяйсьненьня нашай супольнай мары. Мы абавязкова даможамся уваходжаньня Беларусі да Адзінай Эўропы! Дзякуй вам, спадар Алесь, за ўсё тое, што вы зрабілі і робіце. Вашыя студэнты заўсёды з вамі!

To Руды Тамаш: галоўныя эўрапейскія каштоўнасьці - гэта права кожнага самому вызначаць свой лёс і прызнаньне годнасьці чалавечай асобы. Яны былі прыдуманыя задоўга да ЭЗ. Аднак каб іх у нас укараніць, трэба з Эўропай кантактаваць, а не адгароджвацца. Эўропа - гэта ня толькі эўрабюракраты. Гэта сьвет, дзе народы кантактуюць паміж сабой, бо ўсьведамляюць адзінства сваёй культуры. Падаецца, што з Варшавы нашмат бліжэй да Рыму ці Мадрыду, чым да Менску...Хаця мы - таксама эўрапейцы. Той эўрапеец, каму для шчасьця не патрэбна быць падданым хай сабе й самай магутнай у сьвеце імпэрыі, хто ганарыцца толькі тым, што стварыў сваёй працай, хто паважае погляды суседа, хто ніколі не згодзіцца з тым, што чалавечае жыцьцье нічога ня вартае у параўнаньні з інтарэам уладцаў ці вялікага натоўпу.

P.S. І гэтаму пачынаў нас вучыць спадар Лагвінец і іншыя вы кладчыкі ЭГУ. А потым - вучыла жыцьцё.
Гарлівы Літвін напiсаў(ла) Лiстапад 28, 2007 у 8:34
а вось я ўсё жыццё піў з еўрапейскіх крыніц без пасярэдніцтва Лагвінца і ягонай лібертарыянскай карпарацыі.... Дык што, калі дажыву да інтэграцыі з Брусэлем - ён будзе мяне стандартызаваць, уніфікаваць, - выдаваць мне ліцэнзіі на праеўраейскую дзейнасць? дакладней, не выдаваць?

ну што ж, калі ўжо так непазбежна, хай здзейсніцца. Але спачатку хай Таталітарнага Бацьку заб'е, паводле Фройда. Калі ўжо падрадзіўся. З Сіліцкім і Класкоўскім, тры багатыры.
Чытач напiсаў(ла) Лiстапад 28, 2007 у 12:00
Еўрарадыё: Я зараз супрацоўнічаю з рухам “За Свабоду”. Беларускі партызан: "Помощнику Милинкевича присуждена "Премия Европы". Так спадар Лагвінец "супрацоўнічае" з Рухам "За свабоду" ці працуе ў руху і з'яўляецца асістэнтам Мілінкевіча?
Яўмен са Старобіна to Гарлівы Літвін напiсаў(ла) Лiстапад 28, 2007 у 12:49
У беларускай мове слова "багатыр" значыць багаты чалавек, а я як зразумеў вы малі напісаць "тры волаты".
Вавёркін напiсаў(ла) Лiстапад 28, 2007 у 16:25
Жыве Беларусь!
  падпіска на каментары   каментары праз RSS  
Дадаць каментар (прэмадэрацыя)

Націсканьне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

Спам-фільтар: увядзіце ўсе лікі без прабелаў (напр. 15091974), каб даслаць каментар.

Самае чытанае
Рэдакцыя рэкамендуе
Апошнія абмеркаванні
Лiпень 2010г.
Пн Аў Ср Чц Пт Сб Нд
1 2 3 4
5 6 7 8 9 10 11
12 13 14 15 16 17 18
19 20 21 22 23 24 25
26 27 28 29 30 31
© МФВГ "Наша Нiва". Усе правы абароненыя. Выкарыстанне матэрыялаў дазваляецца пры ўмове спасылкі (для інтэрнэт-рэсурсаў - гiперспасылкi) на "Нашу Нiву" Кантакт з Рэдакцыяй: форма зваротнай сувязі; электронная пошта: nn@nn.by; тэлефоны: +375 17 284-73-29 (тэл./факс), +375 29 613-32-32 (Velcom), +375 29 707-73-29 (МТС).