Учора позна вечарам невядомыя расьпісалі сьцены полацкага гарвыканкаму гарвыканкаму. Пра гэта «НН» паведаміў палітык Павал Севярынец.

Павал кажа, што на будынку зьявіліся надпісы «Нас не спыніць» і «Малады фронт». Міліцыя затрымала Кацярыну Салаўёву, на якую склалі адміністрацыйны пратакол. Дзяўчыну палохаюць выключэньнем з Полацкага дзяржаўнага ўнівэрсытэту, дзе яна навучаецца.

За апошні месяц акцыі "Маладога фронту" ў Полацку двойчы канчаліся вывешваньнем нацыянальнага сьцягу над гарвыканкамам.

ЗП

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0