Так, паведамiлi карэспандэнту «Звязды» ва ўпраўленнi iнфармацыi Нацбанка, плануюцца да выпуску памятныя манеты, якiя будуць прысвечаны

  • 100‑годдзю з дня нараджэння выдатнага скульптара Беларусi Заiра Азгура i
  • 200‑годдзю з дня нараджэння класiка беларускай лiтаратуры, знакамiтага паэта, драматурга, тэатральнага дзеяча Вiнцэнта Дунiна‑Марцiнкевiча.
  • А вось серыя «Святы i абрады беларусаў» будзе працягнута выпускам памятных манет «Дзяды».
  • У серыi «Заказнiкi Беларусi» плануецца адчаканiць памятныя манеты, якiя прысвечаны рэспублiканскаму ландшафтнаму заказнiку «Лiпiчанская пушча»,
  • у серыi «Сямейныя традыцыi славян» — манеты «Наваселле» i «Хрэсьбiны»,
  • у серыi «Беларускiя народныя легенды» — манеты «Легенда пра зязюлю».
  • Штогадовы выпуск памятных манет серыi «Птушка года» папоўнiць вялiкая белая чапля, якая вызначана грамадскай арганiзацыяй «Ахова птушак Бацькаўшчыны» птушкай года ў Беларусi ў 2008 годзе.
  • Акрамя таго, у рамках манетнай праграмы, што прынята на 15‑м пасяджэннi Савета кiраўнiкоў цэнтральных (нацыянальных) банкаў дзяржаў — удзельнiц ЕўрАзЭС, намечаны выпуск памятнай манеты новай серыi «Сталiцы краiн ЕўрАзЭС», прысвечанай Мiнску.

Да таго ж, як i раней у наступным годзе галоўны банк нашай краiны будзе ўдзельнiчаць у мiжнародных манетных праграмах.

Паводле: Ігар Грышын, «Звязда»

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0