Летам паўстала творчае згуртаваньне “Дзіўноты і памароцтвы”. У суполку ўвайшлі студэнты Лінгвістычнага ўнівэрсытэту, БДУ і Радыётэхнічнага ўнівэрсытэту, якія зьбіраюцца сур’ёзна абеларушчваць фільмы.
Першымі спробамі практыкі сталіся тры дыскі – “Тлум” (Бабілён), “Лісты з Іўа Дзімы” і “Апакаліпсыс” Мэла Гібсана. Гук пакінулі на мове арыгіналу, а паднадпісы зрабілі беларускія (клясычнай тарашкевіцай дый лацінкай), ангельскія і расейскія. “Мы самі хацелі зрабіць якасны беларускі прадукт,” – кажа Алесь Квіткевіч.
І гэтае атрымалася. Калі “Гальфстрым” дубляжаваў фільмы, ягонае дыскавае мэню не вылучалася разнастайнасьцю. “Дзіўноты і памароцтвы” надалі ўвагу бонусам, карцінкам, трэйлерам – што патрабавала грунтоўнай праграміскай працы.
“У некаторых экзатычных шрыфтах адсутнічалі беларускія літары “ў” і “ё”, але праграмісты гэтыя літары ўставілі, – распавядае Алесь. На жаль, мы спазьніліся на 10 гадоў. Сёньня дыстрыб’ютарскія канторы ўжо завязаныя на Маскву. На Ўкраіне робіцца дубляж на родную мову. І мы таксама будзем прапаноўваць свае паслугі беларускім кампаніям, якія распаўсюджваюць замежныя фільмы.”
“Дзіўноты і памароцтвы” завяршаюць агучку “Піратаў Карыбскага мора” (з галасамі Лявона Вольскага й Русі) ”. Найбліжэйшым часам плянуецца прэзэнтацыйны прагляд субтытраваных “300 спартачукоў” дый камэдыі “Вакацыі спадара Біна” – для чаго шукаюцца гледачы.
Суполка адкрыла свой сайт, адкуль можна даведацца пра іхнюю творчасьць.




Зрабіце якасны дубляж, дамоўцеся з расейскімі дыстрыбутарамі, каб на іх dvd-рэлізах беларуская мова была побач з украінскай — і тады вашая праца зьявіцца ў КОЖНАГА, хто набывае ліцэнзійныя выданьні. Толькі гэтак.
Такія перакладчыкі нам не трэба, іх фільмы будуць глядзець яны самі, Саўка, Вячорка і Рэд НН.
прапаную іншую назву ''перяклядзьчікам'': ''Дурноты і замароцтвы''
я прыдбаў і паглядзеў - мне спадабалася, чакаю на новыя рэлізы
"Апакаліпсіс" (як і "Лісты") варта глядзець без перакладу