У офісе дэмакратычных прафсаюзаў, які знаходзіцца па адрасе Якубава,80, ад 20:20 праходзіць ператрус. Яго праводзяць шасьцёра супрацоўнікаў міліцыі. Зараз на офісе знаходзяцца адзін зь лідэраў прадпрымальніцкага руху Аляксандар Макаеў, моладзевыя актывісты Алег Корбан, Мікола Сергеенка і Надзея Сінькевіч. Нікога не выпускаюць.

Міліцыянты знайшлі пяць тысяч улётак з заклікам прыйсьці на прадпрымальніцкі мітынг 10 сьнежня. Найхутчэй, што гэтыя друкаваныя выданьні будуць канфіскаваныя. У міліцыянтаў таксама ёсьць прэтэнзіі да некаторай тэхнікі, што знаходзіцца ў офісе.

label.reaction.like
0
label.reaction.facepalm
0
label.reaction.smile
0
label.reaction.omg
0
label.reaction.sad
0
label.reaction.anger
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?