Грамадства
дапоўнена | 16 каментароў Мікола Бугай | 17:57, 11 студзеня 2008

У адпаведнасці з пунктам 11 артыкула 84 Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь кіраўнік дзяржавы Аляксандр Лукашэнка сваім указам пастанавіў вызваліць Рыгора Васілевіча ад пасады старшыні і суддзі Канстытуцыйнага Суда Рэспублікі Беларусь у сувязі з завяршэннем тэрміну паўнамоцтваў і выхадам у адстаўку з далейшым інфармаваннем аб яго вызваленні Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь.

Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс‑службе прэзідэнта.

Васілевічу ўсяго 52 гады. Старшынём Канстытуцыйнага суду яго прызначыў А. Лукашэнка ў 1996 годзе. Да таго ён быў адзіным з судзьдзяў таго складу суду, які быў сфармаваны канстытуцыйным шляхам у 1994 годзе, які па ўсіх пытаньнях падтрымліваў пазыцыю А. Лукашэнкі.

Пасьля 1996 году роля Канстытуцыйнага суду была зьведзеная да фармальнае. Усіх судзьдзяў прызначае і здымае сам А. Лукашэнка. Сам Васілевіч, аднак, выяўляў пэўныя амбіцыі. У прыватнасьці, ён спрабаваў стаць членам-карэспандэнтам Акадэміі навук, але акадэмікі яго забалятавалі, палічыўшы, відаць, ягоны ўнёсак у беларускую навуку яшчэ меншым за ўклад Міхаіла Мясьніковіча.

Хадзілі чуткі, што на пасаду старшыні Канстытуцыйнага суду мае перасесьці Натальля Пяткевіч. Сама яна, аднак, тыя чуткі спраставала.

Гэтая пасада ключавая ў прававых дэмакратычных дзяржавах, дзе члены суду не залежаць ад выканаўчай і заканадаўчай галінаў улады і абіраюцца дзеля таго, звычайна, на доўгі тэрмін без магчымасьці адкліканьня. Аднак у беларускай мадэлі ёй адводзіцца дэкаратыўная функцыя. Пераход на яе такое ключавое асобы, як Натальля Пяткевіч, мог бы азначаць ці яе апалу, ці павышэньні ролі суду ў сыстэме.

Рыгор Васілевіч апошні раз выклікаў вялікі розгалас, выступіўшы на абарону беларускай мовы і правоў беларускамоўных.

Глядзі яшчэ
Рыгор Васілевіч: Адказнасьць за непавагу да беларускай мовы яшчэ ніхто не адмяняў.

Падзяліцца навіной:         
16 каментароў падпіска на каментары   каментары праз RSS  
Герой напiсаў(ла) Студзень 11, 2008 у 19:07
Рыгор Васілевіч мае ўсе шанцы трапіць у другое выданьне кнігі Арлова :)
Петя напiсаў(ла) Студзень 11, 2008 у 20:22
21 января Василевич присоединится к участникам акции протеста в Минске.
Данік напiсаў(ла) Студзень 12, 2008 у 1:16
ТАК НАЧАЛСЯ ПРОЕКТ "ПРЕЕМНИК"!
ПОЗДРАВЛЯЮ ВСЕХ!
zhelezko напiсаў(ла) Студзень 12, 2008 у 2:01
Толькі хацеў яму скаргу напісаць :(
Lenin122 напiсаў(ла) Студзень 12, 2008 у 9:50
не Преемник, а через "и" приемник
Андрей напiсаў(ла) Студзень 12, 2008 у 10:50
не надо искать черную кошку в темной комнате, тем более если ее там нет!
В соответствии со статьей 15 Закона "О Конституционном Суде РБ" судьи Конституционного Суда назначаются или избираются на одиннадцать лет и могут быть назначены или избраны на новый срок. + очевидно сам не захотел продолжать работу.
Уж, Григорий Алексеевич, был БОЛЕЕ чем достаточно сделал для Александра Григорьевича еще начиная с 1996 года!

В юридических кругах Василевич известен как вечный конформист. Прозвище -- "Журналист" (за большое количество публикаций по непроблемным вопросам).
Но сам по себе человек вроде бы добрый, во всяком случае вежлиывй и без зазнайства
Ільвінае Сэрца напiсаў(ла) Студзень 12, 2008 у 14:10
я лічу, што нядоўга засталося чакаць, калі Аляксандра Рыгорыча таксама хутка вызваляць з-за заканчэньня тэрміну паўнамоцтваў.
Бо, зрабіўшы такія перастаноўкі, ён робіць перабудову апазіцыі!
і дурным палітыкам будзе той, хто гэтага не зразумее і не скарыстае.
Сумленьне ёсьць ва ўсіх людзей, і калі цябе звольнілі, то губляць ужо няма чаго.

Змагайцеся, спадарства! хутка сістэма павінна разваліцца!!!
Мікола напiсаў(ла) Студзень 12, 2008 у 14:11
сьмешна й прыкра :)
васілевіч мае усе шанцы патрапіць за краты, разам з .... і іншымі яго "спадвіжнікамі"
vseslav напiсаў(ла) Студзень 12, 2008 у 14:29
А рэдакцыя ня хоча патэлефанаваць Рыгору Васілевічу і самаго яго запытацьаб прычынах адстаўкі?
Актывіст напiсаў(ла) Студзень 12, 2008 у 18:22
Што за мода такая, пасля кожнай больш-меньш громкай адстаўкі прыпісваць чыноўнікаў ды памагатых Лукашэнкі да апазіцыі і паказваць іх у якасці змагароў з уладай? Тое было з Г, З, Лябедзькам, Дамашкевічам, Канаплёвым, нават Сухарэнкам і г.д. Усе гэтыя людзі з адной калоды.
Расеец напiсаў(ла) Студзень 12, 2008 у 21:24
За беларускую мову зьнялі
янка-спадар напiсаў(ла) Студзень 12, 2008 у 22:22
гэй! што блін за памылкі? што вы хлусіце?
фармальна Лукашэнка прызначае толькі 6 суддзяў + старшыню суда. астатнія 6 прызначаюцца саветам рэспублікі. Будзьце ўважлівы!

Рэд. Па сутнасьці ён.
Кнехт напiсаў(ла) Студзень 12, 2008 у 22:34


Актывіст напiсаў(ла)

Студзень 12, 2008 у 17:22

Тое было з Г, З, Лябедзькам, Дамашкевічам, Канаплёвым, нават Сухарэнкам і г.д. Усе гэтыя людзі з адной калоды.
====================

Гэтыя усе "уроды" -
Із адной-такі калоды,
Ды яны ўсе - беларусы!
Таму я за іх малюся.

Шмат дрэннага яны зрабілі,
Але ж нікога не забілі!


Мікола напiсаў(ла) Студзень 13, 2008 у 4:21
Тут усё проста. Правільна кажа Ільвінае Сэрца наконт таго, што А.Лукашэнка сам усё разбурае. Я лічу, што ён ужо задалбаўся сваёй уладай і робіць усё, каб яе пазбвіцца. І так робіць, і гэтак, а ўсё не атрымліваецца спіхнуць гэты хамут і абтрэсці рукі. Проста сысці ён не можа -- гонар не дазваляе. Тут назіраецца паўтарэнне гісторыі Мікіты Хрушчова, які вельмі добра ведаў пра змову за сваёй спіной, але амаль не дыхаў, каб, не дай Бог, не спудзіць змоўшчыкаў. Бо разумеў, што палітыка ягоная зайшла ў тупік, і трэба было неяк вывернуцца, каб нехта там (той жа Брэжнеў з камандай) рассёрбывалі тую кашу, якая заварылася. І моўчкі дамогся свайго пенсіёна саюзнага значэння. Аб гэтым жа самым думае і А.Л., які ўжо ў нейкай разгубленасці: ну, што б такое ім зрабіць, каб яны зварухнуліся і вызвалілі мяне?! Ён чалавек просты і думкі ў яго простыя. І не трэба тут дэманізіраваць майго шклоўскага земляка.
Лёнік_з-пад_Дабучана напiсаў(ла) Студзень 13, 2008 у 13:21
ПРЫБРАЛІ ЗА АБАРОНУ ДЭМАКРАТЫІ?

Гасподзь (які, як вядома, за здаровы лад жыцця, супраць разбэшчанасці,уседазвольнаці, маральнага рэлятывізму і камунізму) прыбраў душу Генерала Франка. Генерал Франка ў пачатку мінулага стагодздзя меў "асабістае меркаваньне" аб канстутыйным ладзе краіны. У другой палове мінулага стагодзя дапусціў элементы дэмакратыі і плюралізму ў даверанай яму краіне.
Хрун Маржоў напiсаў(ла) Студзень 15, 2008 у 23:13
Васілевіч пачаў за мову выступаць, калі зразумеў, што яго на другі тэрмін не пакінуць... Вы пераблыталі прычыну і наступства, спадар Бугай
  падпіска на каментары   каментары праз RSS  
Дадаць каментар (прэмадэрацыя)

Націсканьне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

Спам-фільтар: увядзіце ўсе лікі без прабелаў (напр. 15091974), каб даслаць каментар.

Самае чытанае
Рэдакцыя рэкамендуе
Апошнія абмеркаванні
Верасень 2010г.
Пн Аў Ср Чц Пт Сб Нд
1 2 3 4 5
6 7 8 9 10 11 12
13 14 15 16 17 18 19
20 21 22 23 24 25 26
27 28 29 30
© МФВГ "Наша Нiва". Усе правы абароненыя. Выкарыстанне матэрыялаў дазваляецца пры ўмове спасылкі (для інтэрнэт-рэсурсаў - гiперспасылкi) на "Нашу Нiву" Кантакт з Рэдакцыяй: форма зваротнай сувязі; электронная пошта: nn@nn.by; тэлефоны: +375 17 284-73-29 (тэл./факс), +375 29 613-32-32 (Velcom), +375 29 707-73-29 (МТС).