Яе абвінавачвалі ў нанясеньні некалькіх палітычных графіці на полацкі гарвыканкам два месяцы назад, апроч таго дзяўчыне ўсё яшчэ пагражаюць дзьве крымінальныя справы.

Працэс вяла судзьдзя Абрамава, абараняў дзяўчыну адвакат Аляксандр Галіеў.
«Судзьдзі галоўнае было як мага хутчэй скончыць гэты працэс, — каментуе прысуд Кася, — яна нават не ўлічыла той факт, што пры затрыманьні мяне зьбівалі, абражалі, спрабавалі падпаліць валасы. Сьведка з боку міліцыі спадар Афіцэраў хутка даў патрэбныя сьведчаньні й мяне прызналі вінаватай.»
Нагадаем, зараз на актывістку полацкага Маладога Фронту Кацярыну Салаўёву заведзена крымінальная справа па артыкуле 193’1’1 — «удзел у незарэгістраванай арганізацыі», па артыкуле 370 КК Беларусі — «зьнявага дзяржаўных сымбаляў» распачата следзтва.
Каментары