Інтэрнаўты, ахвяруйце, каб nn.by існаваў! Дасылайце прыватныя ахвяраванні на рахунак Рэдакцыі.
Зрабіць гэта можна ў любым банку, раздрукаваўшы квітанцыю адсюль і пазначыўшы адно: за Інтэрнэт.
пошук на сайце:
 
архiў

Люты 2010г.

Пн Аў Ср Чц Пт Сб Нд
1 2 3 4 5 6 7
8 9 10 11 12 13 14
15 16 17 18 19 20 21
22 23 24 25 26 27 28

На 15% у параўнанні з 2006 годам павялічылася колькасць найменняў кніг на беларускай мове, выданых у Беларусі ў 2007 годзе. Пра гэта 17 студзеня на прэс‑канферэнцыі ў Мінску паведаміў намеснік міністра інфармацыі Ігар Лапцёнак.

Аднак, паводле яго слоў, за гэты ж перыяд на 17% скараціўся наклад выпушчаных беларускамоўных выданняў. «Яны складаюць толькі 7,58% ад усёй колькасці найменняў кніг, што выйшлі ў Беларусі, а па накладзе — 7,63% ад агульнага накладу выданняў», — сказаў І.Лапцёнак. Разам з тым, паводле яго слоў, шэсць дзяржаўных выдавецтваў краіны скарацілі за гэты перыяд выпуск кніг і брашур на беларускай мове: па найменнях — на 7,6%, па накладзе — на 35%.

Як зазначыў намеснік міністра, пры значным скарачэнні дзяржаўных асігнаванняў у галіну (на 14,4%) у 2007 годзе ў параўнанні з пазамінулым годам удалося прыкметна павялічыць колькасць сацыяльна значных выданняў (па найменнях — на 27%, па накладзе — на 95%), якія накіроўваюцца ў грамадскія бібліятэкі краіны па льготных цэнах і без гандлёвай надбаўкі. «Аднак школьныя бібліятэкі пакуль недастаткова насычаны сучаснай літаратурай з‑за дэфіцыту сродкаў на яе набыццё», — сказаў намеснік міністра. Паводле яго слоў, гэтую праблему прадугледжваецца вырашыць сёлета.

Як паведаміў І.Лапцёнак, з 6 па 10 лютага ў Мінску, у нацыянальным выставачным цэнтры «БелЭкспа» (вул. Я.Купалы, 27), адбудзецца XV Мінская міжнародная кніжная выстава‑кірмаш «Кнігі Беларусі — 2008», ганаровым госцем якой будзе Дзяржава Ізраіль.

БелаПАН

19:00, 17 студзеня 2008

5 каментароў

Бiблiятэкар напiсаў(ла)

Студзень 17, 2008 у 20:51

Дадамо колькасць назвау i экзэмплярнасць кнiг, што увезены з Расii, i атрымаем сотыя долi аднаго працэнта на усе беларускiя кнiгi.
Няхай жыве пецярбуржац Францыск Скарына i задушацца яго паслядоунiкi (альбо пяройдуць на карыстанне iншамоунымi кнiгамi)!

Актывіст напiсаў(ла)

Студзень 18, 2008 у 11:05

Бібліятэкар +1!
Сапраўды, гэта адсотак зусім не заўважны на палічках у нашых кнігарнях - яны ўжо даўно заваліны расейскай бульваршчынай.

emila напiсаў(ла)

Люты 9, 2008 у 23:51

Сёння на міжнроднай кніжнай выставе набыла збор твораў Васіля Быкава, выдадзены ў Расеі.
На стэндах беларускіх выдавецтваў прасіла паказаць навінкі дзіцячай літаратуры - збольшага выцягвалі нешта зь верхніх паліцаў, нягеглае, шэрае, з памылкамі ўжо на другой старонцы. Былі і некалькі цікавых дапаможнікаў для дашкольных установаў, але выдадзеныя раней і прывезеныя на выставу для стварэння карцінкі, бо ў продажы іх даўна няма.
Абышла ўсіх, хто гандляваў мапамі з адным пытаньнем: Дзе ўзяць мапу Беларусі па-беларуску? Збольшага быў шчыры адказ: Нам не зацвярджаюць такія пункты пляну, падыдзіце да ресескіх стэндаў, мо яны налета выдадуць і прывязуць.
Зайздрасць брала каля стэнду ўкраінскай літаратуры: каб нашым дзецям ды хаця б адно выданьне на такой паперы, з такімі малюнкамі, з гэткімі своечасовымі і цікавымі тэкстамі!..
Наіўны спадзеў набыць за любыя грошы альтэрнатыўны клышкаваму сучасны беларускі буквар нагадваюць па рэалістычнасьці чаканьне далучэньня Беларусі да Эўразьвязу...

Michal Zaleski напiсаў(ла)

Люты 10, 2008 у 14:08

Звычайная выдавецкая статыстыка пад акупацыяй. Каб сабраць паўнавартасную сямейную беларускую бібліятэчку патрэбныя 80 гадоў. Гэта досвед маёй сям'і.
Дзякуй богу, тое што ёсць ад чужых пакуль хаваць ня трэба, а былі ж і такія часы.

Узрэцкі напiсаў(ла)

Люты 10, 2008 у 17:38


Актывіст, завітайце хіба ў Цантральную Кнігарню у Менску, ды ў іншыя так сама. Белмоўных выданьняў сапраўды няшмат, але ж яны выкладзеныя на добрых месцах, не ў кутках якіх...

А бульваршчына - дык ім трэба ж прыбытак мець ад чагосьці. Таму і бульваршчыну і канцтавары і плакаты розныя прадаюць.

З‑за «14 лютага» і «8 Сакавіка» галандская ружа вырасце ў цане на 5—7 тысяч У 2009 годзе пасольства Славакіі выдала беларусам 1200 бясплатных віз Ва Узбекістане судзяць фатографа за ачарненне народа краіны + крамольныя фоты журналіста У Расіі леснікам дазволілі прымяняць гумовыя палкі, кайданкі і газ Новая Зеландыя адзначыла Дзень Вайтангі + фота У Берліне адчыніцца свая Алея Зорак: першая зорка—для Марлен Дытрых Прэзідэнт Польшчы запрасіў на сустрэчу Анжаліку Борыс Надзвычай цёплае надвор’е можа сарваць Алімпіяду ў Ванкуверы У Кіеве святкуюць сінюю перамогу На Еўра‑2016 прэтэндуюць Францыя, Італія і Турцыя «Кароткі нарыс беларускага пытання» — 13 лютага, КнігарняЎгалерэі Справу Грамовіча будзе разглядаць Вайсковы суд На Урале міліцыянты збілі і скалечылі прафесара кансерваторыі «Таёта» адклікае 436000 аўто з усяго свету Што слухалі нашы продкі пасля Грунвальдскай бітвы? Для лукашэнкаўцаў бел-чырвона-белы сцяг дублюе матэрыялы Зідан адкрывае ў Іспаніі футбольную фабрыку зорак Прагноз надвор’я ў Беларусі на 10—12 лютага Руслан Салей выведзены са спісу траўмаваных «Каларада» Футбольная федэрацыя Беніна расфарміравала сваю зборную За адмену смяротнага пакарання выступаюць толькі 39% беларусаў У Малых Сяхновічах будзе музей Тадэвуша Касцюшкі ДАІ бярэцца за грамадскі транспарт у Мінску Косінец перайменаваў у Віцебску сквер Леніна у Парк Шмырова Самы высокі будынак свету ўжо закрылі на рэканструкцыю Трапіў пад электрычку ды застаўся жывы Часцей за ўсё ў мінскіх аўтаўладальнікаў крадуць магнітолы і лагатыпы машын На Філіпінах 200 чалавек абвінавачаныя ў масавых забойствах Вайцюшкевіч у Гродне — 12 лютага Гарэў Дом афіцэраў у Мінску Чатыры градусы ў класе Драпежныя рэчы ХХІ стагоддзя Беларускія бізнэсоўцы паехалі ў Бангладэш КДК прапанаваў Саўміну вызваліць ад пасады старшыню канцэрна «Беллеспаперапрам» 15-гадовая канькабежка выйшла на трэніроўку ў стрынгах + фота 14 лютага Малады Фронт замест «Краўн плазы» збярэцца на плошчы Свабоды Удзельнікаў акцыі салідарнасці з Аўтуховічам і Асіпенкам адпусцілі На мяжы затрыманы аўтамабіль з двайным дном, куды доступ ажыццяўляўся праз пяць люкаў Продаж лікёра‑гарэлачных вырабаў у 2009 годзе ў Беларусі вырас на 14,4% У Якуціі больш за 110 дзяцей атруціліся малаком
PDF версiя:
iмя:
пароль:
   
дызайн - Я. Шумскi
распрацоўка - texas43