З 15 лютага з Магiлёва будзе курсiраваць просты цягнiк на Вiльню.

У Магiлёўскiм аддзяленьнi Беларускай чыгункi паведамiлi, што раней, каб дабрацца з Магiлёва да лiтоўскай сталiцы, трэба было на адзiн цягнiк браць два бiлеты: адзiн да Менску, другi — зь Менску да Вiльні. Узьнiкала блытанiна i з коштам бялiзны.

Цяпер для зручнасцi пасажыраў i чыгуначнiкаў вырашана зрабiць цягнiк простай нумарацыi. Як i раней, ён будзе адпраўляцца з Магiлёва ў 23.58 кожныя аўторак, пятнiцу i суботу. І, адпаведна, зь Менску ў 6.30 ранiцы кожную сераду, суботу i нядзелю. Прыбываць у Вiльню будзе ў 11 гадзiн. Захаваецца ранейшы ўзровень цэнаў на бiлеты: найбольш танны ў агульны вагон каштуе каля 25 тысяч рублёў, самы дарагi ў купэ — прыкладна 55 тысяч рублёў.

Паводле: Iлона Iванова, zvyazda.minsk.by

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0