Грамадства

Альма ня матэр

Цягам сёньняшняга дня стала вядома пра паўторнае адлічэньне з ВНУ адразу двух рэгіянальных моладзевых актывістаў: Кацярыны Салаўёвай з Полацку і Зьмітра Жалезьнічэнкі з Гомелю.

Цягам сёньняшняга дня стала вядома пра паўторныя адлічэньні з ВНУ адразу двух рэгіянальных моладзевых актывістаў: Кацярыны Салаўёвай з Полацку і Зьмітра Жалезьнічэнкі з Гомелю.

Кацярына Салаўёва

Кацярына Салаўёва вучылася на 2-м курсе гісторыка‑філялягічнага факультэту Полацкага дзяржаўнага ўнівэрсытэту. Дзяўчыну не дапусьцілі да зімовай сэсіі, бо яна не здала залік па краіназнаўству. Дата заліку супала з адміністрацыйным судом, калі Салаўёвай прысудзілі штраф у памеры 1 млн. 50 тыс. рублёў за палітычныя графіці нанесеныя на будынак полацкага гарвыканкаму.

У пачатку сьнежня Салаўёву ўжо адлічалі з унівэрсытэту за «акадэмічную непасьпяховасьць». Аднак пад ціскам грамадзкасьці яе аднавілі ў ВНУ ўжо праз пару дзён пасьля выключэньня, праўда, з умовай — да першага парушэньня ці затрыманьня.

Дзяўчына кажа, што будзе паступаць куды‑небудзь за мяжу. «Ці ў Смаленск паеду вучыцца, ці яшчэ куды, але абавязкова на завочнае аддзяленьне», — кажа яна.

Варта нагадаць, што Кацярына Салаўёва праходзіць як падазраваная ў крымінальнай справе паводле арт. 193 ч.1 «Удзел у незарэгістраванай арганізацыі». Другая крымінальная справа супраць Салаўёвай па «зьнявазе дзяржаўных сымбаляў» прыпыненая.

Зьміцер Жалезьнічэнка

22 студзеня рэктар Гомельскага дзяржаўнага ўнівэрсытэту Аляксандар Рагачоў падпісаў загад аб адлічэньні з ВНУ студэнта 3‑га курсу матэматычнага факультэту Зьмітра Жалезьнічэнкі.

Хлопец быў адлічаны з унівэрсытэту яшчэ 7 верасьня 2007 году за адміністрацыйнае правапарушэньне — распаўсюджваньне білетаў на канцэрт беларускіх бардаў без рэгістрацыі. Але Зьміцер тады ня склаў рук і ня зьехаў вучыцца за мяжу, а працягваў адстойваць свае правы у судах.

16 студзеня суд Цэнтральнага раёну Гомеля прызнаў незаконным адлічэньне з трэцяга курсу матэматычнага факультэту студэнта‑выдатніка Зьмітра Жалезьнічэнкі. Хлопец аднавіўся на вучобу, але, як высьветлілася, ненадоўга.

Афіцыйная прычынай новага адлічэньня зьяўляецца — парушэньне правілаў унутранага распарадку, невыкананьне прыказу рэктара і парушэньне дамовы між адміністрацыяй ВНУ і прафсаюзным камітэтам. Перад гэтым прэзыдыюм студэнцкага прафкаму палічыў далейшае знаходжаньне хлопца ў ВНУ «немэтазгодным». За адлічэньне прагаласавалі сямёра студэнтаў, супраць — пяць.

Можна з дакладнасьцю гаварыць, што Зьміцер Жалезьнічэнка будзе працягваць адстойваць свае правы ў судах і надалей.

Каментары

 
Націсканне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

Азаронак напісаў пра палітэмігранта — пасля гэтага брата і бацьку таго кінулі за краты2

Азаронак напісаў пра палітэмігранта — пасля гэтага брата і бацьку таго кінулі за краты

Усе навіны →
Усе навіны

Як выпадковае знаёмства ў гей-клубе скончылася гучным забойствам. Новыя дэталі па справе беларуса, які 25 гадоў таму зарэзаў прадзюсара ў Маскве6

У Беларусі за 5 тысяч рублёў прадаюць 200-рублёвую банкноту. У яе вельмі незвычайны брак1

У ЗША могуць запусціць рэаліці-шоу, дзе імігранты будуць спаборнічаць за грамадзянства3

Затрымалі адміністратара беларускай Вікіпедыі Максіма Лепушэнку5

Беларускі ВУП вырас на 2,8 працэнта, але тэмпы запаволіліся1

Для ўсіх дзесяцікласнікаў увядуць вучэбна-палявыя зборы35

У тыктоку пакістанцам рэкламуюць магчымасць атрымання дазволу на працу ў Беларусі. Але беларусы бачаць падвох адразу1

Карпянкоў заявіў, што 90% навабранцаў хочуць служыць па кантракце18

Расія выставіла Украіне восем умоў21

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Азаронак напісаў пра палітэмігранта — пасля гэтага брата і бацьку таго кінулі за краты2

Азаронак напісаў пра палітэмігранта — пасля гэтага брата і бацьку таго кінулі за краты

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць