Прадпрымальнік з Ваўкавыску Юры Лявонаў вызвалены сёння з Баранавіцкай калоніі ўзмоцненага рэжыму.

21 студзеня ў Бабруйскую калонію паступіў ліст з Дэпартамента выканання пакарання МУС, у якім кіраўніцтву калоніі было прапанавана разглядзець пытанне аб умоўна‑датэрміновым вызваленні Юрыя Лявонава.

Мікалай Аўтуховіч і Юрый Лявонаў, уладальнікі буйнейшага бізнесу таксі ў Ваўкавыску, былі абвінавачаныя ў стварэнні схемы ўхілення ад падаткаў. 7 ліпеня 2006 года суд Кастрычніцкага раёна Гродна прыгаварыў іх на пачатку ліпеня да 3,5 год і 3 год 5 месяцаў пазбаўлення волі ў калоніі ўзмоцненага рэжыму.

18 студзеня нечакана выйшаў на свабоду палітвязень Мікола Аўтуховіч, яму змянілі меру стрымання з пазбаўлення волі на папраўчыя працы.

Радыё Рацыя

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0