Меркаванні
37 каментароў Уладзімер Падгол | 20:34, 16 лютага 2008

Некалькі дзён таму меў размову з вэтэранам нацыянальнага руху, якому ўжо 75 гадоў. Шмат пра што пагаманілі, а калі згадалі шэсьце на 90‑годзьдзе БНР, ён сумна зазначыў: «Гады ня тыя, каб хадзіць. Ногі баляць, ледзь да крамы даходжу…» Сьвята для такога чалавека можа і ня ўдацца. Бадай што каля радыёпрымача.

Пасьля той размовы даведаўся, што літоўцы ў трэці раз 26 студзеня правялі па ўсім сьвеце агульнанацыянальную дыктоўку. Прычым шмат каму зь беларусаў знаёмы міністар замежных справаў Літвы Пятрас Вайтэкунас пісаў яе ў Нямеччыне разам з кіраўнікамі літоўскіх грамадаў краінаў ЭС. Пісалі і беларускія літоўцы ў пасольстве Літвы ў Менску… Пісалі, каб мацаваць павагу да роднай мовы, каб яна разьвівалася. І гэта была грамадзкая акцыя эўрапейскай краіны, дзе дзяржаўнасьць мовы гарантуе яе неўміручасьць. Дарэчы, пераможцы конкурсу дыктовак робяцца мэдыйнымі героямі Літвы.

Я падумаў, а чаму б і нам, беларусам, перад 25 Сакавіка не напісаць разам агульнанацыянальную дыктоўку? Уявіце, як а вызначанай гадзіне скрозь, дзе толькі мажліва: у офісах партыяў, у Таварыствах беларускай мовы, у школах і рэдакцыях — селі грамадзкія лідэры разам з шараговымі сябрамі рухаў і партыяў. Выбітныя пісьменьнікі, гісторыкі, навукоўцы селі поруч са сваімі чытачамі і разам напісалі сваю дыктоўку на тэму «Чаму і як я сьвяткую 90‑годзьдзе БНР». Дыктуе аўтар тэксту, праз радыё «Свабода», а таксама з аўдыёзапісаў. А пасьля, на мітынгу, удзельнікам раздаецца правільны тэкст. Камісія абвяшчае пераможцаў. Поўныя тэксты друкуюцца ў «Народнай волі», «Нашай Ніве»…

Сама акцыя сумеснага напісаньня дыктоўкі ва ўсіх куточках Беларусі і за яе межамі можа стаць усясьветнай дэманстрацыяй салідарнасьці беларусаў з роднай мовай.

Кожны зможа забраць дыктоўку ў свой уласны архіў, праверыць сам сябе па матрыцы і потым паказваць дзецям і ўнукам тэкст першай агульнанацыянальнай дыктоўкі.

Хто напіша тэкст дыктоўкі? Нашы пісьменьнікі здольныя.

Чым узнагародзіць пераможцаў? Напрыклад, падарыць пераможцу копію «Звону Волі». Марачкін ужо падтрымаў гэтую ідэю. Цяпер зьвяртаюся да тых людзей, што лічаць сябе паліттэхнолягамі ці робяцца такімі напярэдадні акцыі і пакутуюць, вынаходзячы так званыя мабілізацыйныя мэтады.

Асобная тэма — звароты да ўладатрымальнікаў з прапановамі ўзяць удзел у агульнанацыянальнай дыктоўцы. Год таму нельга было прадбачыць, што яны з 25 Сакавіка будуць гнаць хвалю акцыяў пад лёзунгам «За незалежную Беларусь». Гэта вынік нашай настойлівай працы. Наўрад ці ўлады далучацца да дыктоўкі апазыцыі. Але зь цягам часу хай самі ладзяць нешта падобнае. Калі беларусы па ўсім сьвеце будуць пісаць у адзін дзень, дэманструючы шанаваньне роднай мовы, то ніякая прапаганда ня зможа збэсьціць салідарнасьць з культурай, з традыцыяй.

У тэхналягічных момантах маёй прапановы шмат што трэба ўзгадняць, але трэба і рабіць, нават калі першы раз нешта і ня ўдасца ідэальна.

Дарэчы, ведаю, што беларусы сьвету гатовыя дапамагчы з памяшканьнямі для напісаньня такой дыктоўкі нашым землякам за мяжою.

90‑годзьдзе БНР дае вельмі добрую нагоду распачаць новую традыцыю. І тады мой знаёмы, якому ўжо 75 гадоў, а таксама малыя, якіх бацькі палохаюцца выводзіць на вуліцы, змогуць узяць свой удзел у дэманстрацыі за партай у гонар слыннай даты. І будучы змагар за Незалежнасьць будзе помніць, як пісаў дыктоўку разам зь беларусамі ўсяго сьвету, тым самым баронячы мову і волю, і сваю будучыню.

Падзяліцца навіной:         
37 каментароў падпіска на каментары   каментары праз RSS  
katechizis напiсаў(ла) Люты 16, 2008 у 22:02
вельмі цікавая ідэя.
Таццяна Казак напiсаў(ла) Люты 16, 2008 у 23:00
Прывітанне з Рыгі!
Спадар Падгол, ідэю падтрымліваю. Мяркую, што нашы беларусы тут, у Рызе, таксама падтрымаюць.
П. Садоўскі напiсаў(ла) Люты 16, 2008 у 23:41
Ідэя неблагая. Праўда,плягіятам патыхае: беларуская дыктоўка, "белорусское времечко"... Лепш ужо - "карта беларуса". Яшчэ адна праблема: пісаць тарашкевіцай ці наркамаўкай? Тут я трошкі жартую.
Сармат напiсаў(ла) Люты 17, 2008 у 2:10
Спадарства, ня тым займаецеся! З гэтай ідэі будзе адзін пшык! Літва можа сабе такое дазволіць, маючы ўсе віды інфармацыйнага і адміністрацыйнага рэсурсаў! У нас жа няма анічога. Зрэшты, і сама ідэя дыктоўкі ня надта удалая.
Трэба думаць аб тым, як найлепш зладзіць сьвята Дня Волі! Менавіта вулічнымі мерапрыемствамі, сустрэчамі, канцэртамі і г.д.!
Віталь з Менску напiсаў(ла) Люты 17, 2008 у 3:53
Добра ўсё, што яднае баларусаў свету. Давайце пісАць.
з раёну напiсаў(ла) Люты 17, 2008 у 9:50
думаю, гэтая прапанова не для нашых умоў і не для нашай краіны.
П. Садоўскі напiсаў(ла) Люты 17, 2008 у 10:48
Спадар рэдактар, учора ўвечары тут стаяў ужо мой каментар. куды ён сёньня дзеўся? Што такога заганнага я сказаў, якую этыку парушыў? Я быў напісаў:
1. Ідэя неблагая. але ж гэта будзе плягіят зь літоўскага пачыну.
2. У якой арфаграфіі будзем пісаць дыктоўку: на наркамаўцы ці таарашкевіцы?
Далей я напісаў, што можна разглядаць мой роздум як жарт.
лёгким рухам руки напiсаў(ла) Люты 17, 2008 у 14:18
дыктоука пра БНР перащтварыцца щ дыктощку пра ППРБ
Актывіст напiсаў(ла) Люты 17, 2008 у 14:46
Пагаджуся з Сарматам.
Кнехт напiсаў(ла) Люты 17, 2008 у 18:24
Дыктант ва ўмовах дыктатуры.

Выходзь на Плошчу разам з намі -
Дыктатару дыктуй нагамі!
Як зьменім "вертыкаль вяроўкі",
Пра ўсё напішам без дыктоўкі.
feofano напiсаў(ла) Люты 17, 2008 у 18:39
ананізм нейкі. Хто хоча сьвяткаваць, той сьвяткуе? а не пиша пад ДЫКТоўку.
Пад дыктоўку напiсаў(ла) Люты 17, 2008 у 19:13
нам падкідваюць \"правільны тэкст\". І хто? Дарадца герра Віка. А дарадца-перакладчык Віка
ня мог ня быць інфарматарам ...
За Беларусь! напiсаў(ла) Люты 17, 2008 у 20:01
Ідэя неблагая. Праўда,плягіятам патыхае: беларуская дыктоўка, "белорусское времечко"... Лепш ужо - "карта беларуса".
----------
Як казаў адзін вядомы палітык: беларус - гэта рускі са знакам якасці. Значыць выдаваць трэба не карту, а пасведчанне аб высокай якасці і даваць адпаведныя ільготы асабліва якасным.
А на правакацыйныя пытанні пра правапісы сп.Падгол не адказвае:
http://naviny.by/rubrics/opinion/2008/02/01/ic_articles_410_155302/
http://naviny.by/forum/messages/data/1803/?theme=999
За Беларусь! напiсаў(ла) Люты 17, 2008 у 20:20
нам падкідваюць \"правільны тэкст\". І хто? Дарадца герра Віка. А дарадца-перакладчык Віка
ня мог ня быць інфарматарам ...
------------------
Як? Карыстальнік клясычнага правапісу - і агент КДБ? А я та думаў, што прыхільнасць тарашкевіцы - гэта ну як падцвярджэнне вернасці ідэалам Адраджэння ледзь не на генетычным узроўні, а тут такое! Каму верыць? Можа і Саўка з Вячоркай - агенты, удала выканалі даручэнне па дыскрэдытацыі мовы, падзялілі ўсё на два, указалі сусанінскі пуць ''сьвядомым''? Ордэн Баявова краснава знамені ў студыю!
Сурьвозны Садоўскаму напiсаў(ла) Люты 17, 2008 у 20:22
А будзе дыктоўка тарашкевіцай, а Вы напішаце наркамаўкай і заробіце дваяка -- вось то будзе вам жарт!
Цікаўны напiсаў(ла) Люты 18, 2008 у 16:47
Спадар Садоўскі піша: "2. У якой арфаграфіі будзем пісаць дыктоўку: на наркамаўцы ці таарашкевіцы? "
Што маецца на ўвазе пад словам "тарашкевіца": правапіс, распрацаваны Тарашкевічам, ці той сурагат, які быў распрацаваны сп. Садоўскім & К і прапанаваны грамадзтву пад назвай "клясычны правапіс"?
Ліст ад Падгола да ўдзельнікаў форуму. напiсаў(ла) Люты 18, 2008 у 17:11
Шаноўныя сябры.
Прашу прабачэньня, што адразу не адказваў, бо габлюю “Кулю для прэзыдэнта” і настройваю “Народны тэлевізар”.

Я бачу галоўную праблему ў дэманстрацыі павагі да мовы супольнай дыктоўкай у абыякавасьці нават тых, хто лічыць сябе прыхільнікамі адраджэньня. Шмат хто з нас вельмі інэртны, цяжкі на пад’ем. Прычым гэта не следства пражытых гадоў. Вунь Сёмуха – ужо дзед, а як пачуў пра дыктоўку, дык адразу заявіў: пайду пісаць!
Тут я бачу праблему кампутарнай залежнасьці. Відаць, хвароба інтэрнэтзацятасьці адольвае і робіць вас касманаўтамі ў сэнсе нерухомасьці і адчужансьці ад жыцьця.

Палітычным сэнсам дыктоўкі напярэдадні сьвяткаваньня 90 годзьдзя БНР мусіць стаць і супольная дэманстрацыя яе напісаньня і зьмест.
Мы будзем адзначаць угодкі БНР, як сімвал незалежнасьці, якая на сёньня ёсьць і яе ўвасабленьне ня шмат каго з нас задавальняе.
Дыктоўка можа стаць такім жа супольным сімвалам. А калі ў зьмест тэкста ўнесьці нашае разуменьне незалежнасьці, як калісьці пісаў Арлоў “Незалежнасьць гэта...”, тады сімвал падвойвае сваю псыхалягічную моц.
Дыктоўка – гэта і сімвал нашай супольнай еднасьці, аб’яднаньня нашай моцы каб дыктаваць дыктатару і ён прыслухаўся да рыпу пёраў, да грукату клявіатуры...

Другая ня меньш важная – узор дыктоўкі. Ёсьць некалькі падыходаў:
А. Тэкст клясыка; Б.Саюз пісьменьнікаў праводзіць конкурс сачыненьняў ( а ён яго зараз праводзіць!) і адбірае лепшы тэкст; В Нехта з Вас прапануе свой тэкст.
Дарэчы, вось тут вы можаце паказаць, наколькі вы разумны, таленавіты, даравіты... З тэкстаў-прапаноў можна скласьці кнігу і выдаць той жа “Нашай Ніве”, ці друкаваць пакрысе.
Дыктоўка можа ўтрымліваць прозу і верш.

Мяне ўразіла, што мае шматлікія замежныя сябры выказалі гатоўнасьць сесьці разам з намі і пісаць. Нават тыя з іх, хто ня ведаюць мовы, гатовыя пісаць праз перакладчыка з беларускай на сваю родную толькі б паказаць салідарнасьць з нашай мовай!
І будзе сорамна, калі шэраг вядомых замежнікаў будзе пісаць поруч з намі, а некаторыя ў гэты час будуць пісаць... даносы па-беларуску...

Праблема мовы пісаньня – не праблема. Пішы на якой хочаш. Здаваць на праверку не абавязкова. Здай на праверку і захаваньне сваім нашчадкам як 1-ы агульнанацыянальны дыктант (дыктоўку). Але для жадаючых атрымаць перамогу камісыя праверыць і вызначыць пераможцу. Можна выдзеліць розныя вагавыя катэгорыі: дзеці, студэнты, філёлягі...

Тое, што дыктоўку будуць пісаць шмат ахвотнікаў ужо факт. Можна пісаць траншамі. Шмат беларусаў казалі мне, што хочуць прыйсьці разам з дзецьмі і унукамі, пісаць сем’ямі. Ды яшчэ фота на памяць. Дарэчы фотасэсыю можна зрабіць з пісаньня і пакаціць па сьвеце: ведайце, што ёсьць беларуская мова.
Дыктоўка ладзіцца на нядзелю 23 сакавіка. Покуль ва ўправе БНВ і ТБМ. Можа будзе папярэдні запіс. Па сутнасьці можа атрымацца сусьветная беларуская нядзельная школа, у якой мы напішам дыктоўку.

Але акцыі ў гэтай школе можна працягваць ня толькі праз год чарговай дыктоўкай. Нагадаю, што дзесяць год таму, калі Баршчэўскі выконваў абавязкі старшыні БНФ, я прыдумаў сустрэчы пісьменьнікаў з чытачамі. Тады па гарадох езьдзілі групы з дзесяці і болей творцаў, па графіку сустракаліся з чытачамі з ранку да вечара. Напрыклад, толькі ў Гародні за тыдзень на сустрэчы прыйшлі некалькі дзесяткаў тысячаў чалавек. Барадуліну і Сёмуху ладзілі авацыі, што шкло дрыжэла. Тады праз некалькі месяцаў культурніцкіх сустрэчаў ў правінцыі нашых таленавіцейшых творцаў, з Расеі наладзілі літаратурна-палітычную інтэрвенцыю - выслалі дэсант писателей, якія кінуліся па нашых сьлядах агітаваць за русскую литературу и Союз… Іх трансьлявалі па радыё, але іх імпэту хапіла на некалькі сустрэч.

Трэба ўзнавіць такія сустрэчы і ладзіць іх у агульнанацыянальнай беларускай школе. Я ведаю, што асобна нашыя пісьменьнікі праводзяць свае сустрэчы.

Дыктоўка ня толькі ня пярэчыць шэсьцю, а наадварот спрыяе мабілізацыі патэнцыйных яго удзельнікаў. Кажучы проста, калі вы 23 разварушыліся сябе і сябраў, (выбачаюся – адарвалі свой зад ад крэсла ля кампутара) прыйшлі на дэманстрацыю дыктоўкай, павіталі сяброў, дык на развітаньне скажаце: да сутрэчы на... правільна - на шэсьці. Шэсьце на дыктоўку за суткі – гэта своеасаблівая размінка...

Заўважьце, як уладарныя СМІ хваляцца, што беларускія хлопцы і дзяўчаты перамагаюць ў расейскіх конкурсах на веданьне рускай мовы. Мы можам, нават не валодаючы асноўнымі СМІ, масавым удзелам у дыктоўцы і адмысловымі інфармацыйнымі тэхналёгіямі пераўзысьці хваласпевы ў бок рускай мовы.

Я мару, што аднойчы 80 адсоткаў жыхароў Беларусі, якія на апошнім перапісу заявілі, што маюць родную мову беларускую, вырашаць пісаць супольны дыктант. Дзьверы усіх бібліятэкаў адчыняцца для іх. Музыкі ў старажытных строях зайграюць мелодыі, маленькія копіі Звона Волі дадуць сыгнал і пачнецца сусьветная дэманстрацыя дыктоўкай.
І гэта будзе гарантыя няўміручасьці мовы.

З павагаю да аднадумцаў
Падгол
Кнехт напiсаў(ла) Люты 18, 2008 у 18:21
З павагаю да аднадумцаў
Падгол
===========================

А я Вас і без \"думкі\" паважаю,
Якая, як нам ведама, - чужая. :)
Пішыце лепей сваю \"Кулю-дуру\",
А мы паберажэм макулатуру.

Хаця, калі каму пісаць у ахвотку,
Няхай складзе да свята Волі ўлётку.
За Беларусь! напiсаў(ла) Люты 18, 2008 у 22:12
Даеш дыктоўку пад алімпійска-пафігісцкім дэвізам савецкіх фізкультурнікаў: галоўнае не перамога, а ўдзел!
Кнехту, ЗаБеларусю напiсаў(ла) Люты 18, 2008 у 23:26
Кнэхт -- ён і ёсьць Knecht (слуга, раб). ЗаБеларусь!
Выдатна, хлопцы, пішаце пад дактоўку, у олюбым правапісе!!!ППРБ прасьлязіўся!
Цвярозы напiсаў(ла) Люты 18, 2008 у 23:40
1. Ясна, што Падголу вельмі хочацца ўзначаліць агульнанацыянальную дыктоўку... бяры вышэй, сусветную нядзельную школу.
1а. Няясна, ці будзе агульнацыянальнай імпрэза, маштаб якой такім не будзе.
2. Ясна, што ў “агульнанацыянальнай” дыктоўцы прыме ўдзел менш за 1 працэнт насельніцтва Беларусі.
2а. Няясна, што за камісія (з 3-х, 5-ці, 7-мі чалавек?) праверыць вынікі “агульнанацыянальнай” дыктоўкі.
3. Ясна, што заграніца Падголу дапаможа (чаму яна ўжо не дапамагала) і імпрэза можа аказацца аднабакова-замежнай.
3а. Няясна, ці не стане дыскрэдытацыяй самой ідэі дыктоўка, арфаграфічны лозунг якой “пішы, на якой хочаш”.
4. Ясна, што гэтую ідэю добра б спачатку абкатаць на нейкай менш адказнай імпрэзе, чым юбілейная бэнээраўская дата. Ясна, што тут добра патыхае Нью-Васюкамі.
4а. Але... гл. п. 1.
габлюю з гуана кулю напiсаў(ла) Люты 19, 2008 у 0:07
неверагодны разгул(падгол) графаманіі.
У нас цяпер пішуць усе... апрача пісьменьнікаў.
Таня напiсаў(ла) Люты 19, 2008 у 0:17
Прапаную правесьцi беларускую загартоуку. Яна дужа неабходна. Адарваць дупы ад мяккiх фатэляу, забыцца на выгоды цiвiлiзацыi. I рушыць на лецiшчы ранiцой 8 сакавiка. Там распрануцца да фармату плаукi/купальнiкi, калi толькi жанчыны/дзецi, то i дагала, загартоувацца да вечара 9 сакавiка. Аблiваньнi халоднай вадой са студнi, загартоучы бег, фiзычныя практыкаваньнi, купаньнi у рэчцы/возеры/крынiцы. Хто як зможа. Цяжка? Так! Давайце, шаноуныя жанчыны, адмовiмся ад \"святкаваньня\" 8 сакавiка! Ад кветак, шампанскага! I яшчэ. Лецiшча неабходна аздобiць Сьцягам i Пагоняй! Нашыя сымбалi натхняюць! Толькi праз выпрабаваньнi нараджаецца НАЦЫЯ!!!
? напiсаў(ла) Люты 19, 2008 у 0:19
нічога не зразумела: як дыктоўка? у сэнсе, дыктант, ці сачыненьне? з артыкула нічога толкам не вынікае...распавядзіце што да чаго - тады мо і падтрымаю ідэю!
Кнехт напiсаў(ла) Люты 19, 2008 у 0:30
Кнехтунапiсаў(ла)

Люты 18, 2008 у 22:26

Кнэхт -- ён і ёсьць Knecht (слуга, раб).
========================

Слуга і раб сваёй Айчыны -
Няма вышэй на сьвеце чыну!
І не паддамся на "дешёвку" -
Пісаць пад вашую дыктоўку.

У нас, калі якія сьвяты -
Нясуць "ідэі" псіхапаты.
Кнехт напiсаў(ла) Люты 19, 2008 у 0:52
Таня напiсаў(ла)

Люты 18, 2008 у 23:17
==================

Таня, толькі пачытаю Вас і адразу адчуваю ўсе сімптомы запалення лёгкіх і ангіны - будзьце міласэрдымі...
Падголу напiсаў(ла) Люты 19, 2008 у 1:10
я прыдумаў сустрэчы пісьменьнікаў з чытачамі
================
А ці ж хаця сваю прыдумку запатэнтавалі, гэні вы наш?
Гарлівы напiсаў(ла) Люты 19, 2008 у 1:37
лепей бы мой Дзень Дз падтрымалі.

а я неяк астыў да той БНР. Не тое каб супраць, але абыякава. Ну, Беларусь,ну, народная... не паспрачаешся. а што з таго радасці?

йаду мне, йаду!
П.Садоўскі напiсаў(ла) Люты 19, 2008 у 9:34
Цікаўнаму ды іншым: Ту, канешне, ня месца абмяркоўваць феномен "тарашкевіцы". Я не зьяўляюся распрацоўнікам правілаў сучаснай тарашкевіцы. Мая заўвага-жарт наконт таго. якім правапісам пісаць падголаўскую дыктоўку, - горкая іронія. Як прадстаўнік старэйшай генерацыі я з пэўнай напругай падпарадкоўваюся гэтым правілам, калі пішу ў выданьні, якія выбралі гэты правапіс. Думаю. што гэтая зьява. як зараз модна казаць, амбівалентная. Для ня вельмі дасьведчанай моладзі тарашкевіца - ўсё. што не па-расейску. Нацыянальная бунтоўная фронда гэта добра прымае.Калі браць summa summarum, то для яднаньня нацыі, беларускага школьніцтва і г. д. - тут ёсьць свой мінус.
П.Садоўскі напiсаў(ла) Люты 19, 2008 у 9:41
Цікаўнаму ды іншым: Ту, канешне, ня месца абмяркоўваць феномен \"тарашкевіцы\". Я не зьяўляюся распрацоўнікам правілаў сучаснай тарашкевіцы. Мая заўвага-жарт наконт таго. якім правапісам пісаць падголаўскую дыктоўку, - горкая іронія. Як прадстаўнік старэйшай генерацыі я з пэўнай напругай падпарадкоўваюся гэтым правілам, калі пішу ў выданьні, якія выбралі гэты правапіс. Думаю. што гэтая зьява. як зараз модна казаць, амбівалентная. Для ня вельмі дасьведчанай моладзі тарашкевіца - ўсё. што не па-расейску. Нацыянальная бунтоўная фронда гэта добра прымае.Калі браць summa summarum, то для яднаньня нацыі, беларускага школьніцтва і г. д. - тут ёсьць свой мінус.
Кнехт напiсаў(ла) Люты 19, 2008 у 20:00
2 П.Садоўскі

Спадар Садоўскі, я Вас падтрымліваю. У той час, калі справа йдзе да фактычнага вынішчэння беларускай мовы, педаліраванне тарашкевіцы л'е ваду на млын гэтай "справы".
Кнехт напiсаў(ла) Люты 19, 2008 у 20:06
Гарлівы напiсаў(ла)

Люты 19, 2008 у 0:37

а я неяк астыў да той БНР.
===================

Спадар Гарлівы, дык не дзіва - за 90 год любы астыне.
Вы і так яшчэ малойца! :)
Як гэта ў суседзяў. напiсаў(ла) Люты 20, 2008 у 19:08
У Польшчы дыктоўка адбываецца ўжо шмат гадоў. Грамадства вельмі падтрымлівае. Транслюецца па ТБ, асабліва цікава глядзець, як пішуць вядомыя асобы. Бываюць і кур'ёзы.
Николай Здобудько напiсаў(ла) Сакавiк 4, 2008 у 0:39
Ну ничего сами придумать не можем. Нация сэконд-хэнд.
L.Barsceuski напiсаў(ла) Сакавiк 4, 2008 у 9:28
У беларускіх варунках дыктоўка -- АБСАЛЮТНА новая ідэя. Калі ўлада імкнецца ўсё задушыць або, прынамсі, спаскудзіць, любая такая акцыя ёсьць найперш дэманстрацыяй нашай беларускай ГОДНАСЬЦІ. Для каго паняцьця годнасьці ня йснуе, таму пісаць дыктоўку ня варта й ня трэба.
А нармальны чалавек пойдзе пісаць!
Сьвятлячок напiсаў(ла) Сакавiк 21, 2008 у 10:39
Цiкава, што з гэтага атрымаецца
Кнехт напiсаў(ла) Сакавiк 21, 2008 у 11:30
L.Barsceuski напiсаў(ла)

Сакавiк 4, 2008 у 8:28

... любая такая акцыя ёсьць найперш дэманстрацыяй нашай беларускай ГОДНАСЬЦІ. Для каго паняцьця годнасьці ня йснуе, таму пісаць дыктоўку ня варта й ня трэба.
А нармальны чалавек пойдзе пісаць!
=======================

...хутчэй беларускай БЕЗДАПАМОЖНАСЦІ: мову пра..лі, "дыктоўку" укралі.
Застаюся з "ненармальнымі".
З павагаю да нармальных, Кнехт :)
  падпіска на каментары   каментары праз RSS  
Дадаць каментар (прэмадэрацыя)

Націсканьне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

Спам-фільтар: увядзіце ўсе лікі без прабелаў (напр. 15091974), каб даслаць каментар.

Апошнія ў рубрыцы
Самае чытанае
Рэдакцыя рэкамендуе
Апошнія абмеркаванні
Верасень 2010г.
Пн Аў Ср Чц Пт Сб Нд
1 2 3 4 5
6 7 8 9 10 11 12
13 14 15 16 17 18 19
20 21 22 23 24 25 26
27 28 29 30
© МФВГ "Наша Нiва". Усе правы абароненыя. Выкарыстанне матэрыялаў дазваляецца пры ўмове спасылкі (для інтэрнэт-рэсурсаў - гiперспасылкi) на "Нашу Нiву" Кантакт з Рэдакцыяй: форма зваротнай сувязі; электронная пошта: nn@nn.by; тэлефоны: +375 17 284-73-29 (тэл./факс), +375 29 613-32-32 (Velcom), +375 29 707-73-29 (МТС).