Алег Мінікн,
фота А. Лянкевіча
Паэт Алесь Аркуш у сераду на ўласным інтэрнэт‑дзёньніку абвясьціў імя ляўрэата літаратурнай прэміі «Гліняны Вялес» за 2007 год. Ім стаў Алег Мінкін за кнігу паэзіі «Пэнаты».

Разам зь Мінкінымі «Пэнатамі» намінантамі на «Глінянага Вялеса» сёлета былі наступныя кнігі:

раман Наталкі Бабінай «Рыбін горад», публіцыстыка Паўла Севярынца «Лісты зь лесу», кінараман‑фарс Ўладзіслава Ахроменкі і Максіма Клімковіча «Янкі, альбо Астатні наезд на Літве», а таксама «Фрашкі да пляшкі» Севярына Квяткоўскага.

За зборнік Алега Мінкіна выступілі такія пісьменьнікі, як Уладзімер Арлоў, Юрась Барысевіч, Леанід Галубовіч.

Летась «Вялеса» за кнігу «Код адсутнасьці» атрымаў філёзаф Валянцін Акудовіч.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?